Грамадства1212

Вызвалены палітвязень распавёў пра змрочную ролю Чудзянцова ў калоніі

Былы палітвязень Віктар Акцістаў расказаў «Новаму часу» пра «стукацтва» ў калоніі, а таксама пра журналіста Уладзіміра Чудзянцова, які з лістапада 2019 года знаходзіцца за кратамі.

Віктар Акцістаў сядзеў у магілёўскай калоніі №15.

«Мне б хацелася расказаць пра аднаго з іх. Чалавек, пра якога я кажу, — Чудзянцоў. Ён рэгулярна дзеля задавальнення, без асаблівага ціску з боку адміністрацыі супрацоўнічае з ёй. Ён даносіць у тым ліку на палітычных. Гэта яго намаганнямі апошнія некалькі дзён, якія я павінен быў правесці ў атрадзе і адсвяткаваць з таварышамі сваё вызваленне, я правёў у бальніцы. Са мной было ўсё ў парадку, проста «з аператыўных меркаванняў». Іншым пашчасціла менш: яны праз яго сядзелі ў ШІЗА, іх пераводзілі ў іншыя атрады. Але ён такім чынам вырашае свае праблемы і «стучыць» на ўсіх, хто яму не падабаецца. Праз гэта адбываюцца пастаянныя вобшукі і пошукі парушэнняў у зняволеных. Я абяцаў людзям, што раскажу пра тое, што ён робіць», — расказаў Віктар Акцістаў.

«Новы Час» падкрэслівае, што не мае іншых доказаў паводзінаў Уладзіміра Чудзянцова ў калоніі, апроч слоў Віктара Акцістава.

У той жа час «Нашай Ніве» пра такія падазрэнні расказвалі двое іншых былых вязняў калоніі, якія выйшлі на свабоду. Яны прасілі не называць іх імён, таму мы тады пакінулі гэтую інфармацыю без публікацыі.

Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы ў лістападзе 2019 года ў цягніку падчас паездкі ў Польшчу. У яго нібыта знайшлі наркотыкі. Канчатковае абвінавачанне было наступным:

  • ч. 2 артыкула 343 (распаўсюд порна заведама непаўналетняму) — 2 гады;
  • ч. 1 артыкула 328 — захоўванне наркотыкаў;
  • ч. 1 артыкула 14, ч. 1 артыкула 328 (замах на незаконны перавоз наркотыкаў праз граніцу) — 4 гады і штраф 27 тысяч рублёў.

У 1990-я Чудзянцоў (тады пад прозвішчам Зуеў) быў аўтарам прапагандысцкіх артыкулаў пра апазіцыянераў. Пасля Крыма-2014 рэзка змяніў пазіцыю, займеў антыпуцінскія і антылукашэнкаўскія погляды. Лічыўся адным з аўтараў тэлеграм-канала Нехта.

Журналіста Уладзіміра Чудзянцова затрымалі на мяжы з наркотыкамі, дома прайшоў ператрус

Нехта: Чудзянцоў дапамагаў мне ў рэдактуры тэкстаў для канала

Што вядома пра журналіста Уладзіміра Чудзянцова, затрыманага на польскай мяжы нібыта за наркотыкі?

Каментары12

  • Кажан
    12.04.2023
    Кожны выжывае як можа. Мажліва ён абраў такі шлях не па сваёй волі, а нават, калі й па сваёй. Ня нам яго судзіць. Гэта толькі вышнім сілам вядома: чаму?
  • Кажану
    12.04.2023
    Кажан, сур'ёзна? Можа, мы гэта яшчэ й нармалізуем, як у Ромачкавым выпадку? 
  • бабруйчанін
    12.04.2023
    Нейкага здзівіла??))) Мяне нават ні здзівіла калі яго Зісер у " тум.бай..лалайку " да сябе узяу))
    Гєта яго натуральная среда...

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →