Беларусбанк абвясціў, што стаўка па раней атрыманых крэдытах на фінансаванне нерухомасці змяншаецца. Гэта робіцца ў сувязі са змяншэннем Нацыянальным банкам стаўкі рэфінансавання.
Новая стаўка складзе 16,31% гадавых, прычым не важна, з ужываннем фіксаванай стаўкі вы бралі крэдыт або зменнай. Каб атрымаць зніжку, неабходна заключыць дадатковае пагадненне да крэдытнай дамовы, пагадзіўшыся з афертай, размешчанай на карпаратыўным сайце банка.
Пацвярджэннем прыняцця аферты з'яўляецца ўнясенне чарговага плацяжу па выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам у змененым памеры.
Сёлета стаўкі па іпатэчных крэдытах Беларусбанк ужо зніжаў некалькі разоў — услед за памяншэннем памеру ключавой стаўкі Нацбанкам.
Стаўка рэфінансавання знізіцца з 11% да 10,5% гадавых з 3 красавіка. Адпаведнае рашэнне рэгулятар прыняў 24 сакавіка 2023 года. Падставай для рашэння было названа зніжэнне інфляцыі, якая «працягвае фармавацца паблізу чаканай траекторыі».
Каментары