Уначы і раніцай у Мінску ішоў снег.
У Беларусь вярнулася халоднае надвор'е, пайшоў снег.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, на працягу дня чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць моцныя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с.
Тэмпература паветра пры гэтым на працягу найбліжэйшых сутак будзе вагацца каля 0°C.
Такое надвор'е захаваецца цягам тыдня.
Каментары
але мяне сёння абвінавацілі, што гэта я наваражыла)