Грамадства33

Навошта сілавікі выпытваюць пра тэлеграм-акаўнты беларусаў, нават тых, хто за мяжой?

Нядаўна спявачка Маргарыта Ляўчук паведамляла, што да яе бацькоў зноў прыходзілі сілавікі і хацелі даведацца яе кантакт у тэлеграме. Але навошта мог спатрэбіцца акаўнт? Ці можна ўзламаць яго, ведаючы нікнэйм?

Расказваем, што можа даваць сілавікам веданне кантакта ў тэлеграме.

Магчымасць пагражаць і шантажаваць 

Найперш гэта магчымасць прамога кантакту ў месенджары. Калі, напрыклад, ад імя блізкага чалавека, да якога прыйшлі з ператрусам, стануць пісаць сілавікі, гэта можа быць адным з метадаў ціску.

«Прагон» па базах МУС

Гэтыя базы фармаваліся ў асноўным праз базу беларускіх тэлефонаў у Telegram і пасля затрыманняў іншых людзей. Таксама ў ёй утрымліваюцца паведамленні з вядомых сілавікам мясцовых чатаў, што можа пагражаць завядзеннем новых крымінальных спраў.

Пошук па адкрытых звестках

Часта чалавек са свайго непублічнага акаўнта ўступае ў розныя лакальныя чаты або піша ў чатах нейкіх ініцыятыў. Веданне акаўнта можа дазволіць «лакалізаваць» чалавека: то-бок зразумець, дзе прыкладна ён жыве і куды ездзіў у розныя часы.

Спробы ўзлому магчымыя?

Ведаючы толькі імя карыстальніка або ID, узламаць акаўнт у тэлеграме немагчыма. Калі ваш акаўнт на беларускай сім-карце і ў вас стаіць двухфактарная аўтэнтыфікацыя, то ўзламаць вас у сілавікоў таксама не атрымаецца, але яны могуць проста «скінуць» ваш акаўнт — выдаліць яго без вашага ведама. 

Яшчэ сілавікі могуць скінуць фішынгавую спасылку і з дапамогай сацыяльнай інжынерыі змусіць вас аддаць ім свой акаўнт — нядаўна ў падобнай сітуацыі аказаўся ютуб-канал блогера Андрэя Павука. Ініцыятыва CyberBeaver нядаўна таксама паведаміла пра тое, што пачасціліся спробы ўзлому тэлеграм-акаўнтаў шляхам фішынгавых атак, і апісала іх механізм.

Як ад гэтага абараніцца?

— Перанясіце свой акаўнт на замежны нумар. Па-першае, так вы не згубіце акаўнт, калі згубіце беларускую сім-карту. Па-другое, немагчыма будзе ўзламаць акаўнт праз крадзеж SMS для ўваходу ў акаўнт, які прыходзіць на ваш беларускі нумар.

— Незалежна ад таго, за мяжой вы ці не, наладзьце двухфактарную аўтэнтыфікацыю акаўнта і схавайце нумар тэлефона, а калі дадаяце людзей у кантакты, то не «адкрывайце» ім нумар. Таксама можна абмежаваць тых, хто вам можа тэлефанаваць. Гэта дапаможа абараніць ваш акаўнт, калі вас паспрабуюць узламаць.

— Не адказвайце на дзіўныя паведамленні, якія просяць вашыя даныя. Нельга ўводзіць даныя свайго акаўнта нідзе, акрамя ўласна кліентаў у рэсурсах Telegram — месенджар не просіць дадатковых уваходаў, калі вы ўжо залагіненыя.

— «Кіберпартызаны» раяць усталяваць «партызанскі тэлеграм» і мець два акаўнты — адзін для «актывісцкага» жыцця, а іншы — «чысты». З «чыстага» акаўнта лепш стасавацца з «непалітычнымі» знаёмымі і сваякамі.

Пры падрыхтоўцы гэтага матэрыялу нам дапамаглі прадстаўнікі «Кіберпартызанаў» і ініцыятывы CyberBeaver, якая бясплатна кансультуе беларусаў па пытаннях лічбавай бяспекі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Ядзерны пуцiнскi грыбок
    26.03.2023
    Мусар'ё,гэб'е вас i вашых дзетак лукашэнка з сабой у самалет не возьме калi будзе збягаць са сваi табарам з Беларусi
  • Ц
    26.03.2023
    НН вялики дзякуй за инф!
  • Правдоруб
    26.03.2023
    Чтобы вычислить контакты местных в переписке. Очевидно же!

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму1

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Усе навіны →
Усе навіны

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне13

МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю6

Прапаганда казала, што Польшча зайздросціць Беларусі, бо ў яе няма касманаўта. Хутка будзе, і гэта сапраўдны навуковец3

«Ну ёсць дачка. І што?» Што пішуць боты пад навіною пра дачку Лукашэнкі і захапляльны ўзлёт яе мамы-цырульніцы27

«2640 рублёў за 2 дні». Як блогерка абыходзіць забарону на манетызацыю тыктоку ў Беларусі6

Вызначылі найлепшага футбаліста Беларусі 2024 года

З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада13

Усе кіраўнікі, супраць якіх выступалі пратэстоўцы падчас Арабскай вясны 2011 года, сышлі ў мінулае. Асад стаў апошнім5

Пяскоў абверг словы Трампа аб суадносінах страт РФ і Украіны13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму1

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Галоўнае
Усе навіны →