ГУБАЗіК затрымаў знаёмых Яўгеніі Тачыцкай, якая нібыта датычная да дыверсіі ў Мачулішчах
Затрыманых клічуць Кірыл і Ганна Маліноўскія.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_03/malinouskaja-7n1xn.jpeg.webp)
Фота: сацсеткі
На міліцэйскім відэа яны кажуць амаль слова ў слова адзін і той жа завучаны тэкст пра ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, паведамляюць праваабаронцы.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_03/malinouski-jhd18.jpeg.webp)
Фота: сацсеткі
Вядома, што Ганна працуе перакладчыцай у «Беларускай калійнай кампаніі».
Падчас ператрусу ў Маліноўскіх сілавікі забралі бчб-сцягі і бчб-майкі, страйкбольную і пнеўматычную стрэльбу, газавы пісталет, цвёрдыя дыскі.
Каментары