Гродзенская міліцыя ліквідавала каля памежнага пункту пропуску «Прывалка» стаянку ровараў
Гродзенская міліцыя зрэзала замкі з ровараў каля пункта пропуску «Прывалка» і вывезла іх, піша autogrodno.by.
Ровары на мяжы пакідалі тыя, хто хацеў хутка перабрацца ў Польшчу, мінаючы аўтамабільную чаргу. Многія ровары належаць дальнабойшчыкам.
Ва УУС Гродна журналістам сказалі, што ўсе ровары вывезлі ў бюро знаходак АУС райвыканкама:
«Ровары з-пад пункта пропуску «Прывалка» перамясцілі арганізавана ў сувязі з тым, што многія з іх знаходзіліся ўздоўж дарогі ўжо доўгі час. Можна сказаць, кінулі. Уласнікі ровараў могуць звярнуцца на пазначаны адрас і забраць сваю маёмасць назад. Цяпер сваіх уладальнікаў чакаюць каля трох дзясяткаў ровараў».
Для доказу міліцыянты рэкамендуюць мець пры сабе фота ўладальніка з роварам.
Каментары