Аляксей Данілаў: Украіна не разрывае дыпламатычных адносін з Беларуссю, каб не правакаваць Лукашэнку
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Украіны Аляксей Данілаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» патлумачыў, чаму Кіеў дагэтуль не разрывае дыпламатычных адносін з афіцыйным Мінскам.
«Чалавек, які на сённяшні дзень мае на тэрыторыі Беларусі пэўныя паўнамоцтвы, ён так лічыць, ён кантралюе ўсю сітуацыю.
Вы хочаце, каб мы сёння правакавалі сітуацыю адносна пэўных працэсаў на тэрыторыі Беларусі? Я так не лічу.
Усё, што адбываецца, мы разумеем. Вядома, усе працэсы, якія там ёсць, у Беларусі, для нас пэўны выклік. І вы павінны разумець, што ў нас няма ніякага жадання, каб з тэрыторыі Беларусі былі дадзеныя загады менавіта беларускай арміі ўрывацца на нашу тэрыторыю. Мы робім усё магчымае, каб гэтага не адбылося», — сказаў украінскі чыноўнік.
Каментары
Украина услыште и не обманывайтесь - он НЕ РЕШАЕТ НИЧЕГО относительно войск как рф так и наших на территории Беларуси!
Его функции сведены исключительно к внутреннему управлению.
Тезизы данилова очередной раз подтверждают не желание ОП прекращать бизнес с хунтой.