Свет44

Расія прыпыняе ўдзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях

Гэты крок азначае ўступленне свету ў новы віток гонкі ядзерных узбраенняў, піша РБК.

Расія прыпыняе свой удзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях (СНУ) — гэта дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Злучанымі Штатамі Амерыкі аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні колькасці стратэгічных ядзерных ракет.

Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў пры канцы свайго звароту да Федэральнага сходу і народа Расіі 21 лютага.

Гэты крок азначае ўступленне свету ў новы віток гонкі ядзерных узбраенняў.

Дамова аб СНУ абмяжоўвала колькасць ядзерных боезарадаў з кожнага боку да 1550, а колькасць міжкантынентальных балістычных ракет, балістычных ракет на падводных лодках і цяжкіх бамбавіках — да 700. Дамова была падпісаная ў 2010 годзе і была вялікім здабыткам доўгага перыяду напружання ў міжнародных адносінах. Першыя перамовы пра абмежаванне ядзерных узбраеннняў пачаліся яшчэ ў 1970-х паміж Ніксанам і Брэжневым, сапраўдная разрадка пачалася ў канцы 1980-х. 

Зварот Пуціна быў напоўнены імперыялістычнай і антызаходняй рыторыкай. Ëн паўтарыў свае выказванні гадавой даўніны аб праве Расіі далучаць іншыя дзяржавы і тэрыторыі, якія Масква лічыць «гістарычна расійскімі».

Каментары4

  • Ёсік
    21.02.2023
    У Расеі Пуцін, у Беларусі Лукашэнка. Жывуць у сваім сьвеце, усё ў іх цудоўна, ані праблем. Больш за 100 тысяч загінула, эканоміка ў сра.ы,а ён усё зброяй трасе. А беларускі дыктатарык за ім, як Умка прэцца, хвастом віхляе.
  • Дональд
    21.02.2023
    Гэта добра, хутчэй збанкрутуе
  • ЖЖ ТОО ООО
    22.02.2023
    Страшна, Але цяпер антытрампам у Амерыцы ёсць на чым грунтаваць кампанію.

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца23

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Усе навіны →
Усе навіны

Навагрудскі архіепіскап заявіў, што Зяленскі купіў машыну Гітлера. Гэта даўно абвергнуты фейк12

Працуе не для грошай, візіянер і лётае ў эканом-класе, хоць можа дазволіць сабе прыватны самалёт. IT-бізнэсмен расказаў пра Добкіна8

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК21

Біткойн упершыню перакрочыў за 80 тысяч даляраў1

Стала вядома, чаму расійскія турысты масава едуць у Беларусь9

Сур'ёзная аварыя пад Слуцкам — пяцёра трапілі ў бальніцу, адзін загінуў на месцы

Ілля Шкурын запаліў у чэмпіянаце Польшчы: выйшаў на замену і забіў два галы за 6 хвілін ВІДЭА6

Кватэры, якія знаходзяцца ў працэсе прыватызацыі, могуць зноў стаць дзяржаўнымі. Пры якой умове?

«Уціхамірцеся!» Азаронак кінуўся абараняць беларускія вуліцы ад Бондаравай. Але матывы ў яго свае11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца23

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Галоўнае
Усе навіны →