Эканоміка66

Руды знайшоў плюсы ў санкцыях на калій

Былы пасол Беларусі ў Кітаі ў 2016—2020 гадах Кірыл Руды даў інтэрв'ю сайту Ilex.by, прысвечанае перспектывам Беларусі ва ўмовах санкцый нарошчваць гандаль з краінамі «далёкай дугі». Перадусім — з Кітаем.

Руды лічыць перспектыўным абраны беларускімі ўладамі афрыканскі кірунак, бо:

«З 50 краін, якія растуць найбольш хутка, у 2022 годзе палова — з Афрыкі. У найбліжэйшыя 10-20 гадоў Афрыка забярэ ў Азіі лідарства ў дынаміцы, магчымасцях, колькасці насельніцтва. Такімі тэмпамі па ўзроўні развіцця яна абыдзе і наш рэгіён. Гэта добрая стаўка».

Аптымістычна ён глядзіць і на небяспеку Беларусі патрапіць у «даўгавую пастку»:

«Раней крэдыторы за даўгі ваявалі, уводзілі часовае кіраванне па зборы падаткаў для пагашэння сваіх пазык. Цяпер іншыя часы: крэдыторы больш гуманныя і не менш зацікаўленыя, чым сам пазычальнік, каб ён не трапіў у пастку і плаціў. Умоў крэдытавання шмат, іх можна абмяркоўваць, аслабляць, аж да спісання доўгу. У мінулым годзе Расія рэфінансавала даўгі Беларусі, а Кітай спісаў 17 афрыканскім краінам 23 беспрацэнтныя пазыкі і рэфінансаваў ім 10 млрд даляраў.

Найгоршае, што магло ў Беларусі быць — гэта забарона на выхад на сусветны фінансавы рынак. Фактычна гэта адбылося. І што? Раней думаў, што гэта паўплывае на іншых нашых крэдытораў і будзе рэцэсія. Цяпер здаецца, што рызыка «даўгавой пасткі» для Беларусі трохі пераацэненая».

Пазітыў Руды бачыць нават у тым, што з-за заходніх санкцый Беларусь змушаная прадаваць нашмат менш, чым раней, прадукцыі калійнага камбіната:

«Калій, дарэчы, у нейкай ступені нават перашкаджаў нашаму экспарту ў Кітай, бо запоўніў чыгуначныя кантэйнеры, і іншым экспарцёрам даводзілася альбо чакаць сваёй чаргі і затрымліваць пастаўкі ў Кітай, альбо асвойваць працяглыя аўтамабільныя перавозкі».

Не бачыць нічога асабліва крытычнага Руды і ў развіцці інвестыцыйнага парку «Вялікі камень»:

«Ацаніць развіццё «Вялікага каменя» можна па колькасці рэзідэнтаў. Яна расце, а не скарачаецца. Калі меркаваць па візітах, то павялічылася цікавасць да парку з боку расійскіх рэгіёнаў і зон развіцця».

Тым не менш:

«У цэлым, вядома, беларуска-кітайскія інвестыцыйныя адносіны пацярпелі. Паўплывалі палітычныя падзеі ў нас, ваенныя дзеянні ў суседзяў, кавідныя абмежаванні ў Кітаі, заходнія санкцыі. Быў рэжым чакання. Цяпер рэальнасць зразумелая, інвестары пачнуць прымаць нейкія рашэнні».

Каментары6

  • Aliaksandr
    20.02.2023
    Макей таксама плюсы бачыў.
  • Ольга
    20.02.2023
    Какая противная рожа.
  • pb82
    20.02.2023
    Калі наваліў у порткі, галоўнае рабіць выгляд, што ўсё нармальна, нават калі іншыя бачаць, што ты такі наваліў у порткі.

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку5

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Генсак НАТА: Лінія фронту рухаецца ў няправільным кірунку5

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў7

Адступаючы, УСУ падарвалі дарожную развязку паміж Пакроўскам і Канстанцінаўкай ВІДЭА

У Мінску прадаецца кватэра з вельмі дзіўнымі дзвярыма на кухню5

Карпенка паведаміў пра 15 беларусаў, якія вярнуліся з-за мяжы, каб прагаласаваць6

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне8

ГУБАЗіК стварыў дакладную копію тэлеграм-канала ініцыятывы «Чэсныя людзі» і спрабуе збіраць звесткі беларусаў7

Кіраўнік візавага агенцтва патлумачыў у сацсетках «адкуль такія цэны на запіс на візу»3

Ціханоўская ў Давосе сустрэлася з заснавальнікам Вікіпедыі і падзякавала за «канчатковае вырашэнне» беларускага пытання17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку5

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →