Вайна99

«Расстралялі, як у ціры». Гіркін апісаў, як была сарваная спроба расійскага наступу пад Вуглядарам

Ігар Гіркін (Стралкоў), які раней заявы аб прарыве пад Вуглядарам назваў «брахнёю», распавёў падрабязнасці, што там адбылося.

Знішчаная расійская тэхніка. Фота: Evgeniy Maloletka / AP 

Гіркін піша, што пад Вуглядарам расійскім камандаваннем былі «ўзорна паўтораны ўсе памылкі, якія здзяйсняліся раней»: «не прыкрытае з паветра і сіламі РЭБ вылучэнне танкавых і матарызаваных калон па вузкіх дарогах уздоўж рэдкіх лесапасадак па ідэальна роўнай мясцовасці (так як па баках — мінныя палі) скончылася разгромам».

Частка тэхнікі, паводле Гіркіна, была знішчана ўдарамі супрацьтанкавых ракет (якія запускаюцца з вышынных дамоў Вуглядара), частка — артылерыяй, якая «страляе вельмі дакладна».

Страчана, піша Гіркін, больш за 30 адзінак бранятэхнікі, страты «двухсотымі» толькі ў танкістаў — «многія дзясяткі», «марпехаў, спецназаўцаў і мотастралкоў загінула яшчэ больш».

І, самае галоўнае, даводзіць былы міністр абароны так званай «ДНР», усе гэтыя страты аказаліся «аднабаковымі»: украінцы «расстралялі атакуючых, «як у ціры». Украінцы, паводле Гіркіна, «зноў без адмысловай працы ўтрымалі свае пазіцыі ва ўмацаваным раёне, які да таго ўжо спрабавалі вясной і летам мінулага года (таксама «ў лоб») узяць неаднаразова».

Гіркін таксама распавядае, як «звыкла» «паслалі на смерць у данецкай «промцы» пры наступе на Аўдзееўку дзве роты штурмавой пяхоты — батальёны былой народнай міліцыі «ДНР», «не падтрымаўшы іх ні нармальным артылерыйскім агнём (які быў выключна патрэбны), ні бранятэхнікай (якую «бераглі ад мін», а размініраваць мясцовасць не атрымалася па тэхнічных прычынах)».

«Увогуле, гэтым і скончыўся шырока анансаваны па сетцы «ўра-ваенкарамі» наступ расійскай арміі на ўсім Данецкім фронце», піша Гіркін.

Каментары9

  • Ёсік
    10.02.2023
    А дзе ён знаходзіцца, што так падносіць расейскую армію? Яго павінны арыштаваць, бо ён, здаецца, ужо супраць гэтай вайны (АВА)
  • Максим Дизайнер
    10.02.2023
    Молодец Гиркин.
  • Элина
    10.02.2023
    Максим Дизайнер, это ко****ный террорист!

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка стаў прадзедам29

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі9

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць1

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі5

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →