Глеб, Кутузаў, Булыга і Рамашчанка размаўлялі ў зборнай на беларускай мове
Вядомы ў мінулым беларускі форвард Віталь Булыга, які цяпер знаходзіцца без працы, даў вялікае інтэрв'ю YouTube-каналу «Еўтушэнка Live». У ім Віталь расказаў, як у зборнай размаўлялі па-беларуску.
«Калі прыязджалі ў зборную, то заўсёды спрабавалі размаўляць на беларускай мове. Віталя Кутузаў у Італіі, Саня Глеб у Англіі ці Германіі, я ў Расіі, Макс [Рамашчанка] ў Турцыі… Ну і пачынаем па-беларуску размаўляць. Нешта разумеем, нешта не разумеем. Хтосьці сядзеў у інтэрнэце, чытаў, як кватэру купіць. А мы заўсёды сядзелі ззаду ў аўтобусе. Успаміналі розныя гісторыі, смяяліся. Я іх весяліў. Распавядаў, як ляцеў восем гадзін… Кутуз, Рамашчанка і Глеб глядзелі на мяне і казалі: «Дурань, як можна па восем гадзін лётаць…» — расказаў Булыга, які тады выступаў за ўладзівастоцкі «Прамень».
Каментары