За мінулы год кантралёры-рэвізоры Беларускай чыгункі злавілі 7400 безбілетнікаў. Кантралёры праверылі аплату праезду ў 52 тысячах цягнікоў — у асноўным рэгіянальных і гарадскіх ліній эканамкласа. З «зайцаў» удалося спагнаць 241,1 тысячы рублёў штрафаў, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
У новым годзе праверкі квіткоў абяцаюць яшчэ ўзмацніць. Запланавана правядзенне групавога кантролю, падчас якога правяраюць да 90% цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа, якія курсуюць на канкрэтным участку. Будзе арганізаваны і суцэльны кантроль такіх цягнікоў на ўсім шляху руху.
Памер штрафаў цяпер залежыць ад тыпу цягнікоў:
- у цягніках гарадскіх ліній — ад 0,5 да 1 базавай велічыні (ад 18,5 да 37 рублёў);
- у цягніках рэгіянальных ліній — 0,7 базавай велічыні (25,9 рубля);
- у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній — 1 базавая велічыня.
За курэнне ў цягніку пагражае штраф да 4 базавых велічынь (148 рублёў).
Каментары