Пашырылі спіс ВНУ, у якія алімпіяднікі могуць паступаць без экзаменаў
Міністэрства адукацыі пастановай № 506 ад 28 снежня 2022 года абнавіла ведамасны дакумент ад № 264 «Аб правядзенні ўніверсітэцкіх алімпіяд» ад 12 жніўня 2022 года. Да 17 раней вызначаных ВНУ, у якія без уступных выпрабаванняў прымаюць пераможцаў (дыпломы I, II, III ступені) універсітэцкіх алімпіяд, дадалі яшчэ чатыры.
Дадалі ў спіс наступныя навучальныя ўстановы:
- Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія;
- Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны;
- Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт;
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.
Акрамя таго, пастанова пашырае пералік спецыяльнасцяў, на якія могуць залічваць у наступныя ВНУ:
- Беларуска-Расійскі ўніверсітэт;
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій;
- Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
Такім чынам, на сёння пераможцы ўніверсітэцкіх алімпіяд могуць прэтэндаваць на бюджэтныя месцы ў наступных, акрамя вышэй пералічаных, ВНУ:
- Беларуска-Расійскі ўніверсітэт;
- Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт;
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій;
- Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт;
- Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна;
- Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт;
- Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава;
- Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога;
- Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны;
- Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;
- Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова;
- Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна;
- Палескі дзяржаўны ўніверсітэт;
- Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай;
- Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;
- Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;
- Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
Каментары