Грамадства77

У БДУІР могуць адправіць студэнтаў вучыцца за мяжу. Пералік краін уражвае

З 25 студзеня па 15 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі прымаюць заяўкі на навучанне за мяжой у наступным навучальным годзе. Конкурс праводзяць у рамках рэалізацыі міжнародных дагавораў Беларусі аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, піша «Беларусь сегодня».

Афіцыйнае выданне з гонарам пералічвае краіны, у якія ўніверсітэт гатовы накіраваць сваіх студэнтаў для атрымання больш высокай кваліфікацыі:

Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Таджыкістан, Туркменістан, Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам, Манголія, Рэспубліка Малдова, Сірыйская Арабская Рэспубліка, Арабская Рэспубліка Егіпет.

Пры гэтым за шчаслівы білет трэба пазмагацца, паехаць атрымліваць «айцішную» адукацыю ў Туркменістане ці Сірыі могуць толькі найлепшыя:

«Прыняць удзел могуць навучэнцы БДУІР, якія маюць высокія вынікі навучання (сярэдні бал паспяховасці не ніжэйшы за 7 балаў) і імкненне працаваць у сферы ІКТ, якія не маюць акадэмічных, фінансавых запазычанасцяў і дысцыплінарных спагнанняў, а таксама адпавядаюць усім умовам, устаноўленым праграмай», — тлумачыць прэс-служба ўніверсітэта.

Каментары7

  • Кашмар
    23.01.2023
    Нiчога новага, прынамсi набор краiн 10 год таму (калi я вучыўся там) быў амаль што гэты ж самы. Тады яшчэ Кадафi ганаровым прафесарам БДУIР быў. Краiна на мяжы Еўропы, аддзеленая ад яе жалезным занавесам - гэта не ў апошнiя тры гады склалася. Сум...
  • No
    23.01.2023
    Чаму там можна навучыцца? Дэградацыi
  • jgh
    23.01.2023
    Мордора нет и то уже хорошо.

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Усе навіны →
Усе навіны

20 гадоў таму была жорстка забітая журналістка Вераніка Чаркасава. Злачынства не раскрытае да гэтага часу4

У Баранавічах непаўналетні пабіў міліцыянта (не за палітыку). Як яго пакараў суд?2

У Малдове выбары і рэферэндум па курсе на Еўрасаюз. Расія пайшла ва-банк, але, здаецца, учыстую прайграе16

Якім будзе надвор'е на наступным тыдні1

Беспілотнікі атакавалі абаронны завод у Дзяржынску Ніжагародскай вобласці1

Ноччу «шахед» ляцеў на Мазыр3

Міністр Маркаў расказаў, як яго дачка трапіла на тэлебачанне10

Чаму адзенне беларускіх модных брэндаў каштуе так дорага? Тлумачыць кіраўніца аднаго з іх5

У Маскве выпаў з акна былы топ-менеджар ЮКОСа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Галоўнае
Усе навіны →