Усяго патроху

Трэнды TikTok: чаму цяпер на платформе папулярна ўсё бэжавае і «эстэтычнае»? 

Выданне Time на прыкладзе папулярнага TikTok-акаўнта распавядае, што сабой уяўляе слова «эстэтычны» ў кантэксце апісання стылю і «сутнасці» чалавека.

Фота: vecteezy

Кэлі Мэ мае больш за 13 мільёнаў падпісантаў у TikTok. Яна выкладвае відэа аб сваім паўсядзённым жыцці. 22-гадовая дзяўчына, сапраўднае імя якой Кэлі Мак'юэн, адна з зорак «эстэтычнага» TikTok — фармату відэа-кантэнту, дзе паказваецца чысты, акуратны і вельмі нейтральна афарбаваны стыль жыцця.

Пад кожным відэа яна ставіць хэштэг #aesthetic — гэта катэгорыя кантэнту ўвогуле мае больш за 190 млрд праглядаў на платформе.

7 снежня Кэлі апублікавала відэа, дзе супастаўляе вялікую колькасць квітанцый («эстэтычных падаткаў») і прыемны від кавы з лёдам і бэжавага планэра на такім жа бэжавым стале, якое набрала 1 млн падабаек. Гэта выклікала хвалю неразумення ў сацсетках.

«Навошта рамантызаваць стыль жыцця, які забірае столькі грошай», — пішуць людзі ў каментарах пад яе відэа.

Паняцце «эстэтыка» доўгі час выкарыстоўвалася для апісання стылю чаго заўгодна («антычная эстэтыка», «катэджная эстэтыка», «гатычная эстэтыка» і г. д), але сёння яно часцей ужываецца як самастойнае слова і паняцце, а кантэнт такога тыпу захапіў сацсеткі.

Кэлі Мэ летась звольнілася з працы, каб займацца TikTok поўны працоўны дзень і стаць у ім прафесіяналкай. Яна кажа, што матывацыя стаць «той самай дзяўчынай» са штодзённымі трэніроўкамі, здаровым харчаваннем і ахайным домам натхняе шмат дзяўчат і матывуе іх стаць лепшай версіяй саміх сябе.

Эстэтыка «той самай дзяўчыны» пераймае стыль асабняка Кім Кардаш’ян у Хідэн-Хілз. Асабняк вядомы сваімі нейтральнымі колерамі і мінімалістычным дызайнам. Галоўны кампанент такой эстэтыкі — прысутнасць нейтральных колераў, такіх, як бэжавы. Для большасці гледачоў TikTok такія таны вельмі прыемныя воку.

Часта кантэнт такога плана спалучаюць з папулярным аудыяфарматам ASMR — перагортваюць старонкі кніг, клацаюць па клавіятуры і г. д. Такія відэа супакойваюць і расслабляюць, дапамагаюць змагацца з хваляваннем.

Спецыялісты кажуць, што такім чынам аўдыторыя знаходзіць эмацыйнае выйсце са свайго жыцця, дзе ўсё перапоўнена колерамі і шумам. Прагляд такіх ролікаў можа стаць мікрамомантам радасці і бяспекі.

90% гледачоў такога кантэнту — жанчыны ад 20 да 40 гадоў.

Аднак такі кантэнт падабаецца не кожнаму. Некаторыя людзі думаюць, што рамантызацыя жыцця ў нейтральных колерах — гэта адмова ад самавыражэння, індывідуальнасці і, у некаторых момантах, ад сапраўднага жыцця. Яны кажуць, што бэжавая эстэтыка можа зайсці занадта далёка, і тады людзі проста прыбяруць яркія колеры з рэчаў, якія атачаюць іх і іхніх дзяцей.

Стваральнікі такога кантэнту сцвярджаюць, што ўжыванне нейтральных колераў не абмяжоўваецца стварэннем відэа, а з’яўляецца ўласным рашэннем для жыцця. Гэта дапамагае змагацца з ментальнымі праблемамі, такімі, як абсесіўна-кампульсіўнае засмучэнне і хваляванне. «Вельмі важна памятаць, што сацсеткі — гэта толькі відэа, я паказваю частку свайго жыцця, але яно не заўжды такое ідэальнае і ўпарадкаванае», — кажа Камрын Шоўз, адна з аўтарак такіх каналаў.

Некаторыя людзі сумняваюцца, што цяперашняя тэндэнцыя на эстэтычныя відэа ў TikTok застанецца надоўга. Мода на хатні дэкор мяняецца. Гэта не першы раз, калі нейтральныя колеры ў трэндах, і не апошні. Аднак стваральнікі такога кантэнту спадзяюцца, што іх кар’ера будзе развівацца, таму што пры ўсіх розных тэндэнцыях яны могуць змяняцца і ствараць супакайваючы і эстэтычны кантэнт.

Чытайце яшчэ:

«Гэта новая норма». Як сацсеткі змяняюць мозг падлеткаў — навуковае даследаванне

У Google Maps можна схаваць часткі вашага дома, якія вы не хочаце, каб бачылі чужыя — вось як гэта зрабіць

Як правільна паставіць на паўзу вашу працоўную электронную скрыню 

Каментары

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі19

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»20

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус28

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР10

Ізраіль скарыстаўся безуладдзем у Сірыі і разбамбіў усё, што мог13

Мінчанка за 17 хвілін у таксі аддала 90 рублёў. Як так атрымалася?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі19

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Галоўнае
Усе навіны →