Мінчанку, затрыманую нібыта за пратэсныя фота ў Tinder, хутка пачнуць судзіць разам з сяброўкай
У Мінску ў канцы кастрычніка сілавікі затрымалі 29-гадовую Аляксандру Рыбчык за ўдзел у пратэстах. Паведамляецца, што нібыта нагодай сталі яе фатаграфіі ў Tinder, дзе яна падчас аднаго з пратэсных маршаў 2020 года стаіць на дарозе з бел-чырвона-белым сцягам.
Таксама сілавікі заявілі, што пасля затрымання мінчанкі дзве яе сяброўкі, з якімі яна хадзіла на маршы, паспрабавалі з'ехаць з Беларусі. Адной удалося выехаць у Турцыю, але другую 29-гадовую дзяўчыну затрымалі на мяжы з Польшчай. Меркавана, гаворка ідзе пра Кацярыну Петушок, паведамляюць праваабаронцы.
Дзяўчын абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суд над імі распачнецца 27 студзеня. Справу будзе разглядаць суддзя Партызанскага раёна Мінска Аляксандр Супічэнка.
Адрас для падтрымкі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандра Маратаўна Рыбчык, Кацярына Іванаўна Петушок.
-
Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні
-
Халезін: Самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі пры Латушку. Але яму не трэба каяцца перада мною
-
Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі
Каментары