Грамадства1212

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

Лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская звярнулася з віншаваннем да тых беларусаў, яікя заўтра святкуюць Раство.

«Шчыра віншую вас са святам, дарагія беларусы! Сёння той вечар, калі сем’і збіраюцца за адным сталом, каб адсвяткаваць Раство. У такі вечар мы зноў, як у дзяцінстве, верым у цуды.

Мы верым, што Чырвоны касцёл зноў вернуць вернікам — назаўжды. Мы верым, што Зміцер Дашкевіч, Ігар і Дар’я Лосік, тысячы іншых добрых людзей вернуцца дадому, каб сустракаць святы толькі са сваёй сям’ёй — а не за кратамі. Мы верым, што беларусы, нарэшце, стануць гаспадарамі на сваёй зямлі — і што мы абаронім мір і незалежнасць і забудземся пра крызіс і небяспеку.

У святочныя дні нам усім хочацца верыць у цуды. Я лічу, што гэта вельмі добра — бо калі ў нас ёсць мары, мы можам ісці да іх і ўвасабляць іх разам.

З Нараджэннем Хрыстовым!» 

Каментары12

  • асоба цинічна
    24.12.2022
    "Мы верым, што Чырвоны касцёл зноў вернуць вернікам — назаўжды. Мы верым, што Зміцер Дашкевіч, Ігар і Дар’я Лосік, тысячы іншых добрых людзей вернуцца дадому, каб сустракаць святы толькі са сваёй сям’ёй"

    Света, можа ты вернешся і сустрэнеш свята са сваёй сям'ёй?
    а інакш. якая вера тваім словам?
  • Гервасій
    24.12.2022
    асоба цинічна, Цябе аж перакручвае, ты ж цынік. )) Трэба трохі цынічней быць, адразу пытай, што ж яна не перапыніла гвалт і рэпрэсіі і чаму палучку ў такіх як ты, якія пішуць такія каментары не падняла.ага. цьфу. дурняў хапае адным словам.
  • вера
    24.12.2022
    "Мы верым, што Зміцер Дашкевіч,"

    абратна прыме каталіцкую веру ці наадварот?
    дык ахвотна верым


Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь170

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →