Грамадства1414

Што думаюць беларусы пра расійскую мабілізацыю. Нечаканыя вынікі даследавання

Апытанне Chatham House канстатуе палярызацыю беларускага грамадства: нават пытанні вайны ва Украіне і мабілізацыі ў Расіі не абʼядналі яго. Стаўленне да бакоў канфлікту карэлюе з тым, што глядзяць і што чытаюць апытаныя.

Расійскія вайскоўцы на беларускіх палігонах. Скрын відэа Мінабароны РФ

Chatham House апублікаваў апытанне, праведзенае з 11 па 20 лістапада 2022 года сярод гарадскога насельніцтва з дапамогай інтэрнэт-інтэрвʼю (CAWI). На практыцы гэта азначае, што выбарка была абмежаваная карыстальнікамі інтэрнэту. Сацыёлагі прызнаюць, што асцярогі рэспандэнтаў пры праходжанні апытання таксама мелі ўплыў на вынікі.

Даследчыкі вылучылі чатыры групы ўдзельнікаў апытання ў залежнасці ад частаты атрымання навін з розных СМІ. Групы атрымаліся амаль роўнымі. Траціна прызналася, што атрымлівае інфармацыю з дзяржаўных СМІ, чвэрць — з недзяржаўных, столькі ж — з абедзвюх крыніц, 18% рэдка глядзяць і першыя, і другія.

Стаўленне да мабілізацыі ў Расіі

Адзін з блокаў апытання Chatham House тычыўся стаўлення беларусаў да мабілізацыі ў Расіі. Амаль усе апытаныя беларусы пра яе ведаюць.

Значна горш з інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў самой Беларусі. Пра тое, што ў нашай краіне разгарнулі сумесную рэгіянальную групоўку Узброеных Сіл Беларусі і Расіі чулі толькі 63% апытаных беларусаў, прычым 17% тых, хто чуў, не вераць гэтай інфармацыі.

Тое, што на тэрыторыі Беларусі праводзяць трэніроўкі расіян, якіх будуць адпраўляць у месцы баявых дзеянняў, чулі менш за палову апытаных — 44%. І траціна з іх не верыць, што гэта праўда.

Беларусы, якія самі амаль адзінадушна не хочуць удзельнічаць у расійска-ўкраінскай вайне, падзяліліся ў меркаванні наконт частковай мабілізацыі ў Расіі.

42% у той ці іншай ступені мабілізацыю падтрымліваюць, 34% — не падтрымліваюць.

У той жа час 39% падтрымліваюць выезд расіян з краіны ў жаданні пазбегнуць мабілізацыі, 38% такога ўнікнення не разумеюць.

37% — за іншыя спосабы ўнікнуць мабілізацыі: за адмову атрымліваць позву, пераезд да сяброў унутры краіны і іншае. І столькі ж такія дзеянні не падтрымліваюць.

Чытайце таксама:

Свядомых ці савецкіх — каго больш сярод беларусаў? Новае даследаванне беларускай ідэнтычнасці

«Ідэя «беларускай Швейцарыі» блізкая масавай свядомасці». Доктар сацыялогіі пра чаканні і настроі беларусаў 

Як змянілася стаўленне беларусаў да вайны за паўгода — новае сацдаследаванне

Каментары14

  • Чаркашкварка
    20.12.2022
    Палова мазаiчных, але добра ужо што толькi палова. будзем спадзявацца што калi пагоняць гiнуць зарасею i запуцiна яны пабягуць у першых шэрагах на сустрэчу з УСУ. Iх вылечаць яшчэ, усiх.
  • ыаа
    20.12.2022
    Лучше бы провели расследование в чьих интересах Chatham House опросы проводит и проводит он их вообще ? Фиг поймешь где они респондентов набирают. У Chatham House и в 2020 году опросы показывали ,что в Беларуси 50% за красно зеленый флаг,а вся страна была в БЧБ
  • ром
    20.12.2022
    Ха( да большинство белорусов поддерживают рф в войне с украииной… толлко чужими руками)) своими не)) как и свержение луки.. но только чтобы не сами)

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →