Паводле звестак Антона Матолькі, Іл-96-300ПУ з бартавым нумарам RA-96022 з Пуціным вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у 0:59 20 снежня. Спецыяльна для суправаджэння гэтага самалёта з аэрадрома ў Баранавічах быў узняты знішчальнік.
Перад гэтым Пуцін каля дзвюх гадзін правёў разам з Лукашэнкам у рэзідэнцыі «Азёрны», што ў Астрашыцкім Гарадку пад Мінскам.
Больш за тое, Лукашэнка нібыта нават сам паехаў правесці яго ў аэрапорт, проста да самалёта.
Каментары
Начная бабачка, но хто жэ вінават?!