Эканоміка

Беларусам прапануюць рабіць уклады ў юанях. Ці гэта выгадна?

Беларусам прапануюць рабіць уклады ў юанях тэрмінам ад 35 да 364 дзён пад 1,5—3% гадавых. «Наша Ніва» пацікавілася ў эканаміста, наколькі выгадным можа быць такі ход, а таксама даведалася, уклады ў якой валюце аказаліся найбольш выйгрышнымі сёлета.

Фота: АР / Кін Чэнг

Кітайская валюта строга рэгуляюецца ўладамі

Культура юаня ў Беларусі толькі пачынае зараджацца. Кітайская валюта прыходзіць у масы шмат у чым дзякуючы таму, што пасля пачатку вайны і ўвядзення санкцый Расія і Беларусь замест звыклых даляраў і еўра сталі прыглядацца ў бок валют сяброўскіх краін, перш за ўсё Кітая.

«Выбар у бок Кітая быў зроблены з прычыны таго, што ён беларускімі ўладамі разглядаецца як важны гандлёвы партнёр, з вялікім рынкам. Хоць сам прыход да юаня адбываецца перш за ўсё не з эканамічных меркаванняў, а з-за санкцый.

Кітайская валюта строга рэгулюецца з боку ўладаў, юань не з'яўляецца свабодна канвертаванай валютай, яго доля ў ЗВР іншых краін таксама складае невялікую частку адносна даляра і еўра. Таму ў гэтага рашэння ёсць як як свае плюсы, так і мінусы», — тлумачыць эксперт BEROC Настасся Лузгіна.

Банкі таксама адрэагавалі на такую пераарыентацыю на валютным рынку і сталі прапаноўваць ўклады ў юанях фізічным асобам. Спярша такія прапановы пачалі набіраць папулярнасць у Расіі. Цяпер жа юаневыя ўклады дабраліся і да Беларусі (такія ёсць у банку ВТБ). А некалькі дзён таму ў нас быў выдадзены першы крэдыт у юанях.

«Лагічней разглядаць уклады ў далярах або беларускіх рублях»

Эканаміст лічыць, што ўклады ў кітайскай валюце маюць права на існаванне, але называць іх надта выгаднымі яна не бярэцца.

«Па-першае, 1,5-3% гадавых — гэта вельмі нізкая стаўка, пры якой даходнасць па такім ўкладзе можа сыходзіць у адмоўны дыяпазон. Калі, напрыклад, да даляра беларускі рубель умацаваўся больш, чым на 3 % у параўнанні з пачаткам года, то ў дачыненні да юаня ўмацаванне склала блізу 10%. Зыходзячы з гэтага, лагічней разглядаць уклады ў далярах ЗША або беларускіх рублях.

Працэнтныя стаўкі па далярах (да 5% гадавых) перакрываюць дэвальвацыю даляра да беларускага рубля, а стаўкі ў рублях часцяком перакрываюць яшчэ і ўзровень інфляцыі. Таму, улічваючы нізкую працэнтную стаўку, уклады ў юанях могуць быць выгадныя хутчэй тым, каму неабходна мець грошы менавіта ў гэтай валюце», — адзначае Лузгіна.

Калі ж неабходнасці захоўваць сродкі ў кітайскай валюце няма, то ўклады ў далярах ці беларускіх рублях будуць больш выгаднымі.

Сярод іншых мінусаў укладаў у юанях эксперт называе магчымае пагаршэнне спраў у эканоміцы Кітая, якое можа быць выклікана пагаршэннем адносін паміж Кітаем і яго асноўным гандлёвым партнёрам — ЗША — з-за сітуацыі вакол Тайваня.

Таксама эканаміст адзначае сур'ёзную залежнасць Кітая ад замежных энерганосьбітаў і запаволенне росту развіцця эканомікі на фоне кавідных абмежаванняў, якія дагэтуль дзейнічаюць у Кітаі.

«Незразумела, як у такіх умовах далей будзе працаваць кітайская эканоміка і як улады будуць рэгуляваць курс. Даляр і еўра ў гэтым выпадку з'яўляюцца больш прагназавальнымі, паколькі іх курс рэгулюецца рынкам, а не адміністрацыйным шляхам, як гэта адбываецца ў Кітаі. Усё гэта накладвае дадатковыя рызыкі, звязаныя з юанем», — адзначае эксперт.

Якія ўклады аказаліся самымі выгаднымі?

Што датычыць найменш выгадных укладаў, то па выніках года імі аказаліся ўклады ў еўра, бо ўмацаванне беларускага рубля ў адносінах да еўрапейскай валюты на цяперашні момант складае каля 20%.

«Атрымліваецца, што калі хтосьці год таму адкрыў уклад у еўра, то праз год, пры пераводзе грошай з еўра ў беларускія рублі, ён атрымае прыкметна менш грошай, чым гэта было год таму. Так атрымалася за кошт таго, што за гэты перыяд моцна змяніліся суадносіны ў пары даляр-еўра», — тлумачыць эканаміст.

У сувязі з гэтым ўклады ў далярах па выніках года аказаліся значна больш выгаднымі за уклады ў еўра.

Выгаднымі аказаліся таксама ўклады ў беларускіх рублях, дзе працэнтныя стаўкі традыцыйна вышэйшыя, чым у валюце. Акрамя таго, больш, чым на 3% даляр дэвальваваўся да рубля. Агулам атрымліваецца, што чалавек, які год таму адкрыў ўклад у нацыянальнай валюце і сёння можа зняць грошы, пры абмене іх на даляры ці еўра атрымае больш, чым ён меў у валютным выражэнні год таму.

Тым не менш патэнцыйным укладчыкам эканаміст рэкамендуе дыверсіфікаваць грошы і адкрываць уклады ў розных валютах, напрыклад беларускіх рублях і далярах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Беларускі банк упершыню выдаў крэдыт у юанях

Літва будзе дабівацца ўраўнавання санкцый для Расіі і Беларусі, а мытня зробіць праверку грузаў стражэйшай

Павелічэнне ставак і скарачэнне льгот. Якія падатковыя змены чакаюць нас у 2023 годзе

Каментары

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»12

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі19

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

«Белавія» праводзіць распродаж квіткоў. Што можна ўзяць па акцыі?

Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву32

Пачаўся суд над кіраўніком ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Знаходжанне Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы38

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»12

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →