«Залаты век беларускага іканапісу». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»
26 лістапада, у суботу, Беларускі моладзевы хаб у Варшаве запрашае на чарговую «каву з гісторыкам». Гэтым разам дацэнт Юрый Піскун раскажа пра адметнасці беларускіх абразоў, чаму яны так моцна адрозніваюцца ад расійскіх і такія блізкія да ўкраінскага іканапісу.
Беларускія абразы — гэта сакральная мастацкая спадчына XVII стагоддзя, важнага стагоддзя ў гісторыі беларускай царквы. Тэма мала вядомая беларусам.
Падчас лекцыі вы возьмеце ўдзел у віртуальнай экскурсіі, якую правядзе Юрый Піскун, — адзін з найбольш аўтарытэтных у Беларусі даследчыкаў старажытнабеларускага мастацтва. Юрый раскажа пра адметнасці беларускіх абразоў, чаму яны так моцна адрозніваюцца ад расійскіх і такія блізкія да ўкраінскага іканапісу.
Сустрэча адбудзецца ў суботу, 26 лістапада, у 15.00, па адрасе: Варшава, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6).
А для тых, хто не зможа далучыцца да імпрэзы непасрэдна ў Беларускім моладзевым хабе, будзе ладзіцца трансляцыя на Youtube.
У гэты ж дзень крыху пазней там жа адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым. Пачатак у 18:00.
-
З'явіўся партал па гісторыі Беларусі з AI-асістэнтам і 3D-мадэлямі
-
«Найбольш адчувальныя змены — у прэзентацыі паўстання Каліноўскага». Як змяніліся беларускія падручнікі па гісторыі
-
90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі
Каментары