Рэстараны «МакДональдс» у Беларусі працягнуць працу пад расійскім брэндам «Вкусно и точка». Адпаведная заява з’явілася ў сацсетках рэстаранаў.
Раней у беларускіх установах вядомай сеткі зніклі сняданкі і некаторыя вядомыя бургеры.
Пра прычыны перамен не паведамляецца.
З Расіі сетка McDonald’s сыйшла праз вайну з Украінай. У Беларусі яна працавала па франшызе.
Каментары
нездарма сабралася сёння хлопца на Ваню Гога, а потым у Макдональдс завітаць... як адчувала...
пойдзем. развітаемся...
мне Мак, што да ежы, дык па барабану (ніколі не ела там). малы вось бульбачку-фры любіць.