Як у абласцях абмяркоўвалі законапраект аб УНС? Падборка фота з «дыялогавых пляцовак»
Абмеркаваць законапраект з супрацоўнікамі прадпрыемстваў чыноўнікам было загадана да 2 лістапада. «Наша Ніва» сабрала фотаздымкі з розных абласцей.
Брэсцкая вобласць
Законапраект аб УНС абмяркоўвалі з работнікамі філіяла «Брэсцкія дываны». Там з прамовамі выступалі прафсаюзныя лідары.
Ці была магчымасць у супрацоўнікаў прадпрыемства задаваць пытанні? Застаецца толькі здагадвацца. На сайце прафсаюза пра гэта не паведамляюць.
Абмяркоўвалі законапраект і са студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
На сайце ўніверсітэта пісалі, што «студэнты і выкладчыкі задалі пытанні, якія іх цікавілі», але ўдакладняць — якія канкрэтна — не сталі.
А вось так абмяркоўвалі законапраект на Брэсцкім смеццеперапрацоўчым заводзе.
«На ўсе пытанні, якія паступілі, былі дадзены канкрэтныя тлумачэнні», — пішуць на сайце прафсаюза.
Магілёўская вобласць
Так праходзіла абмеркаванне законапраекта ў магілёўскіх бальніцах — хуткай медыцынскай дапамогі і абласной.
Так чыноўнікі абмяркоўвалі з беларусамі законапраект УНС у аграгарадку Буйнічы. Пра тое, якія пытанні задавалі мясцовыя жыхары, таксама не паведамляюць.
А вось так «актыўна абмяркоўвалі» законапраект УНС з працоўным калектывам у Касцюковіцкім раёне.
Якія пытанні задавалі людзі, мясцовая раёнка не паведамляе.
Віцебская вобласць
Першая «дыялогавая пляцоўка» была ў абласной бібліятэцы імя Леніна.
Як піша мясцовая раёнка, на абмеркаванні былі «актывісты маладзёжнага руху, байцы студэнцкіх атрадаў, піянеры і ветэраны камсамола».
Гомельская вобласць
У ААТ «Брагінаграсервіс» таксама прайшло абмеркаванне законапраекта.
«Вельмі важны аспект у рабоце Усебеларускага народнага сходу як новага вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя — магчымасць акумуляваць у сабе меркаванні ўсіх слаёў нашага насельніцтва», — казаў на ім старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок.
Меркаванні супрацоўнікаў прадпрыемства наконт законапраекта УНС мясцовая раёнка вырашыла не публікаваць.
А так «дыялогавая пляцоўка» праходзіла ў Рэчыцкім райжылкамгасе.
Чыноўнікі знаёмілі супрацоўнікаў з прававым статусам дэлегата УНС, структурай, парадкам разгляду пытанняў, аднесеных да кампетэнцыі сходу.
Каментары
полномочий в связи с истечением срока его пребывания в должности
либо досрочно в случае его отставки;
представители законодательной, исполнительной и судебной власти;
представители местных Советов депутатов;
представители гражданского общества."