Культура55

У Бярозаўскім райвыканкаме расказалі, чаму знішчылі манументальную мазаіку канца 1980-х

У Бярозе былі знішчаныя дзве мазаікі «Прыгажосць выратуе свет», створаныя ў 1989-1990 гадах мастаком Рыгорам Кірдзеем. Пано размяшчалася на будынку, у якім знаходзіцца трэнажорная зала, а побач — стадыён. Як улады гэта тлумачаць?

Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Загадчык сектара спорту і турызму Бярозаўскага райвыканкама Віктар Макоўчык на пытанне мясцовай жыхаркі, чаму прыбралі мазаіку, адказаў, што «яна развальваецца».

«Прынята было рашэнне дэмантаваць. Адвальваецца разам з тынкоўкай. Вырашылі прыбраць дзеля бяспекі, каб дзеці не пацярпелі.

Так будынак, дзе было пано, выглядае цяпер. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына».

Рэканструкцыю не зробіш, бо там ужо да цэглы стала развальвацца, адыходзіць ад цэглы. Мабыць, вільгаць трапляла.

Там на стадыёне ходзяць дзеці, калі камусьці ўпадзе на галаву кавалак гэтага элемента, будзе дрэнна», — сказаў ён. 

Падрабязней расказваць, хто даў дазвол (ці загад) на дэмантаж, Віктар Макоўчык не стаў.

Але мазаіку можна было захаваць, мяркуе гісторык мастацтва Кацярына Рускевіч. У Беларусі Кацярына доўгі час займалася дакументаваннем савецкай спадчыны манументальнага мастацтва — мазаік і вітражоў.

«Перш чым прыбіраць такую ўнікальную працу, павінны былі звярнуцца да рэстаўратараў, якія б зрабілі аналіз таго, у якім стане знаходзіцца мазаіка, — тлумачыць яна. — Канечне, лягчэй прыбраць, чым нешта адрамантаваць. Чаму тады не звярнулі ўвагу раней, калі кажуць, што мазаіка пачала разбурацца?

Тры гады таму яна была ў даволі добрым стане. Я прыязджала, бачыла». 

Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Кацярына кажа, што мазаіка «Прыгажосць уратуе свет» вельмі адрозніваецца ўвогуле ад усіх тых, якія рабілі ў 1980-я. 

«Гэта быў новы крок у мастацтве. Такая мазаіка адзіная ў Беларусі, больш прыкладаў няма.

Такая ж гісторыя адбылася з мазаікай у Мінску, якая была на гімназіі №15 на вуліцы Максіма Багдановіча, 84. На ёй былі касманаўты. Там таксама сказалі, што адвальваецца, для дзяцей небяспечна. 

Мазаіка, якая была на школе №15 у Мінску. Фота: «Анлайнер»

Варта прывесці прыклад, як рэстаўравалі мазаіку «Беларусь партызанская» на гасцініцы «Турыст», аўтарам якой быў народны мастак БССР Аляксандр Кішчанка.

Мазаіка «Беларусь партызанская». Фота: «Анлайнер»

Дрэнная якасць мантажных работ прывяла да таго, што пано, унесенае ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны, стала разбурацца, былі пакінутыя шчыліны, куды пранікала вільгаць і паветра. Але яе паспяхова адрэстаўравалі. Хаця тады спрачаліся, казалі, што выратаваць не атрымаецца», — расказвае Кацярына Рускевіч.

Гісторык мастацтва лічыць, што ў выпадку з мазаікай у Бярозе ёй проста нікто не захацеў займацца. 

«Прымусілі б, можа быць, займацца, калі б мазаіка была ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Бо тады дэмантаваць яе было б ужо відавочным злачынствам.

Каб зразумець, захавалі яе ці не пасля таго, як знялі, трэба ведаць, якім чынам мазаіку дэмантавалі. 

Канкрэтна гэтая была зроблена суцэльным пластом. Часта мазаікі рабілі блокамі, якія можна зняць і захаваць. Тут невядома. Калі яны яе проста збілі, то ўсё, нічога захаваць нельга. 

Магу дакладна сказаць, што былі прыклады, калі мазаіка адколвалася, рэстаўратары рабілі больш «моцнай» саму сцяну, падкладалі бетон. Таму тут, на мой погляд, адназначна можна было яе захаваць», — лічыць гісторык мастацтва. 

Як нагадваў тэлеграм-канал «Спадчына», згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1374 ад 19 верасня 2008 года «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва», рэканструкцыя твораў дэкаратыўна-манументальнага мастацтва (куды адносяцца і ўсе творы ў тэхніцы мазаікі) можа праводзіцца толькі на падставе экспертнага заключэння Брэсцкага абласнога мастацка-экспертнага савета. Ці было гэта правіла выканана ў гэтым выпадку, невядома.

Можна меркаваць, што творы мастацтва пацярпелі таму, што на іх былі сярод іншага элементы бел-чырвона-белых колераў, а таксама старажытны беларускі герб «Пагоня».

Чытайце таксама: 

У Бярозе знішчылі манументальныя мазаікі канца 1980-х. Здагадайцеся чаму

Выкладчыкі ЕГУ знялі фільм пра Скарыну, які паказвае першадрукара ў іншым святле

Беларускі скансэн у асобна ўзятым інстаграме. Гродзенец малюе вясковыя хаты, каб захаваць іх для нашчадкаў

Каментары5

  • ьч
    27.10.2022
    как  называются люди, которые уничтожают памятники культуры?
  • Driver
    28.10.2022
    Таму і рэстаўравалі “Беларусь партызанскую”, бо яна цалкам пасуе да апантанае віскатні пра вялікую Перамогу чалавечую мясарубку (адменнік камуністычнай светлай будучыні, якая гучна ляснулася). Дзе ж тут бярозаўскай мазаіцы канкураваць з ейным пацыфісцкім “Прыгажосць выратуе свет” ды яшчэ й Пагоняю ды б-ч-б колерамі!
  • Эля
    28.10.2022
    Как некрасиво он врёт.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа13

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе10

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту70

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа13

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →