Начальнікам аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама стаў Уладзімір Сацюк, былы намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, піша «Hrodna Life».
Паводле выдання, у адстаўку па выслузе гадоў Уладзімір Сацюк выйшаў у 2018 годзе ў чыне палкоўніка.
У 2019 годзе Сацюк узначаліў Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры.
Пры ім у Гродне за паўтара года да пенсіі звольнілі кіраўніцу Гродзенскай выставачнай залы Ірыну Сільвановіч, якая выказвалася супраць гвалту ў 2020 годзе, пазбавілі памяшкання «Гродзенскі рок-клуб», які заснаваў былы палітвязень Ігар Банцар, праз некаторы час ліквідавалі і саму арганізацыю.
Каментары
Теперешняя идеология сводится к двум, простым вещам - люблю лукашенко и лижу его зад ( можно расширить - люблю лукашенко и лижу зад его назначенца, что - одно и тоже).
Такую идеологию, лучше всего, понимают бывшие милиционеры и кгбисты.