Пры падзенні самалёта ў Ейску загінулі 13 чалавек, сярод іх трое дзяцей
Ратавальнікі завяршылі разбор завалаў на месцы пажару, які ўспыхнуў пасля падзення Су-34 у расійскім Ейску. Знойдзены 10 целаў, агульная колькасць ахвяр вырасла да 13. Сярод загінулых ёсць трое дзяцей.

Колькасць загінулых пры крушэнні знішчальніка-бамбардзіроўшчыка Су-34 у жылым квартале расійскага Ейска (Краснадарскі край) вырасла да 13.
Паводле звестак МНС, пасля разбору завалаў на месцы падзення самалёта знойдзеныя целы 10 загінулых. » Такім чынам, агульная колькасць загінулых склала 13 чалавек, у тым ліку трое дзяцей», — паведамляе Мінздароўя.
Параненыя 19 чалавек, з іх чацвярых даставілі ў Краснадарскую краёвую бальніцу. Сярод пацярпелых ёсць дзве цяжарныя жанчыны.
У МНС заявілі, што разбор завалаў завершаны, падчас пошукавай аперацыі былі выратаваныя 68 чалавек, больш за 360 эвакуяваныя.
Каментары