Telegram зрабіў платнай функцыю, якой актыўна карысталіся беларускія актывісты
Гэтая функцыя была вельмі важная для людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі, але цяпер яны не здолеюць ёй карыстацца.
Ад сёння ў звычайных карыстальнікаў знікла магчымасць каментаваць ад імя каналаў, у якіх яны з'яўляюцца адміністратарамі ці ўладальнікамі. Замест выбару суразмоўцы месенджар прапануе купіць Telegram Premium, які каштуе тры даляры на месяц.
Гэтая функцыя дазваляе людзям хаваць асобу, калі яны пісалі ў адкрытых чатах. Замест акаўнта чалавека бачна толькі назва канала, які нашмат лягчэй выдаляць і ствараць нанова, чым сам акаўнт. Такім чынам актывісты, якія знаходзяцца ў Беларусі, маглі адносна бяспечна камунікаваць у дваравых і іншых чатах ці нешта каментаваць.
Цяпер жа, каб карыстацца такой функцыяй, давядзецца плаціць са сваёй карткі. І гэта стварае дзве праблемы.
Па-першае, прэміум-карыстальнікаў будзе значна менш, а факт набыцця прэміуму нельга схаваць. І вылічыць канкрэтнага чалавека будзе нашмат прасцей. Па-другое, значнай частцы беларусаў аплаціць функцыю будзе складана, бо яны маюць карткі банкаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары