Уладзіслаў Завальнюк запрашае на развітальную службу з Чырвоным касцёлам
Набажэнства адбудзецца сёння ў 19:00 у парафіяльным доме храма Св. Сымона і св. Алены, паведамляе «Хрысціянская візія».
12 кастрычніка мінае тэрмін ультыматуму, выстаўленага рымска-каталіцкай суполцы, па канчатковым высяленні з храма і парафіяльнага дома.
Сёння парафію наведалі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Казімір Велікаселец.
«Мітрапаліт на пенсіі плакаў ад безвыходнасці сітуацыі», — распавялі сведкі гэтай падзеі.
Каментары