У Расіі паабяцалі, што не будуць мабілізоўваць праграмістаў і банкаўскіх работнікаў
Мінабароны Расіі паведаміла, каго не будзе заклікаць на службу па мабілізацыі.
Ад яе вызваляць:
- спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, «задзейнічаных у распрацоўцы, развіцці, укараненні, суправаджэнні і эксплуатацыі рашэнняў у галіне інфармацыйных тэхналогій і забеспячэнні функцыянавання інфармацыйнай інфраструктуры»;
- супрацоўнікаў расійскіх аператараў сувязі;
- работнікаў «сістэмаўтваральных арганізацый у сферы інфармацыі і сувязі»;
- тых, хто працуе ў арганізацыях, «якія забяспечваюць стабільнасць нацыянальнай плацежнай сістэмы і інфраструктуры фінансавага рынку, кіраванне банкаўскай ліквіднасцю, наяўнае грашовае абарачэнне».
Раней віцэ-прэм'ер і кіраўнік апарата ўрада Расіі Дзмітрый Грыгарэнка накіраваў ліст міністру абароны Сяргею Шайгу з прапановамі па прадастаўленні адтэрміновак для асоб, якія працуюць у высокатэхналагічных галінах і сектарах, якія забяспечваюць функцыянаванне фінансавай сістэмы.
-
60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне
-
Як украінскія інжынеры ператварылі лёгкі самалёт ва ўдарны беспілотнік, што можа далятаць да Масквы
-
«Пуцін свядома абраў Каляды для нападу». Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны
Каментары