У інтэрнэце з'явілася фота са шпіцам Лукашэнкі Умкам ва узбецкім Самаркандзе, дзе праходзіў саміт ШАС.
Палітык бярэ свайго сабаку ў замежныя паездкі, але ў гэты раз у Умкі быў свой транспартны сродак — асабістая доктарка Лукашэнкі Святлана Канашэнка каціла жывёлу ў вазку.
Таксама на фота можна заўважыць і набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца Сяргея Цяцерына.
Каментары