«Добрая рэч MLRS». Зяленскі паведаміў пра знішчэнне склада, з якога браліся ракеты для бамбавання Харкава
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у традыцыйным вячэрнім звароце паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы знішчылі склад з варожымі боепрыпасамі, з якога расіяне бралі ракеты С-300 для ўдараў па Харкаве.
Зяленскі адзначыў, што УСУ «паслядоўна, вельмі старанна і акуратна» знішчаюць склады, базы, пераправы і штабы акупантаў.
«Расійская армія прыйшла на тэрыторыю Украіны, не чакаючы супраціву. А ўцячэ адсюль, не маючы ніякай іншай надзеі на выратаванне», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.
«Асабліва хачу падзякаваць байцам адной з нашых рэактыўных артылерыйскіх брыгад, якія сваім дакладным агнём знішчылі менавіта той расійскі склад, з якога акупанты бралі ракеты С-300 для бамбавання Харкава. Добрая рэч MLRS. Дзякуй, нашы героі!» — сказаў Зяленскі.
Таксама ён паабяцаў акупантам «абавязковы адказ» за сённяшні ракетны ўдар па Крыварожскаму раёну, а таксама за пастаянныя абстрэлы Зеленадольска, Нікапаля, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей, Харкаўшчыны, гарадоў Данбаса і ўсёй тэрыторыі Украіны.
-
60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне
-
Як украінскія інжынеры ператварылі лёгкі самалёт ва ўдарны беспілотнік, што можа далятаць да Масквы
-
«Пуцін свядома абраў Каляды для нападу». Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны
Каментары