Эканоміка

Завод у Шклове пачаў рабіць афсетную паперу

Завод газетнай паперы ў Шклове засвоіў выпуск новай прадукцыі. Цяпер тут вырабляюць тонкую афсетную паперу, паведамляе канцэрн «Беллеспаперпрам».

Для выпуску новага прадукту задзейнічалі першую папераробную машыну завода. Раней яна спецыялізавалася на газетнай паперы. Рабілі яе з тэрмамеханічнай масы, якую атрымлівалі пасля перапрацоўкі хвойнай балансавай драўніны.

Па словах дырэктара прадпрыемства Юрыя Лукі, пасля дапрацоўкі тэхналагічнай схемы вытворчасці і частковай мадэрнізацыі дапаможнага абсталявання на заводзе змаглі арганізаваць выпуск тонкай афсетнай паперы шчыльнасцю 40 г/кв.м. Сыравінай для яе стала сульфатная беленая цэлюлоза, якую ў дастатковай колькасці пастаўляе Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат. Такая папера выкарыстоўваецца для кніг, сшыткаў і паперы для плотараў.

На прадпрыемстве сцвярджаюць, што прадукцыя настолькі запатрабаваная, што частку паперы яны гатовыя адправіць і на экспарт.

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка стаў прадзедам29

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі9

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць1

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі5

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →