ФСБ апублікавала відэа з кадрамі перамяшчэння жанчыны, якую абвінавачваюць у забойстве Дугінай. Але ёсць пытанні
ФСБ апублікавала відэа з кадрамі перамяшчэння жанчыны, якую абвінавачваюць у забойстве Дар'і Дугінай. З відэа відаць, што на адным і тым жа аўтамабілі выкарыстоўваліся нумары Украіны, Казахстана і непрызнанай «ДНР». Але як гэтая жанчына магла заехаць у Расію і свабодна па ёй перамяшчацца, калі яна занесеная ў расійскую базу «Немезіда»?
У першай частцы Воўк заязджае ў Расію на аўтамабілі Mini Cooper — з якой краіны, незразумела; мяжа Расіі і Украіны зараз закрытая. У другой частцы яна тэлефануе ў дзверы пад'езда, дзе жыла Дугіна (у ФСБ настойваюць, што Воўк зняла там кватэру). У трэцяй частцы Воўк выязджае з Расіі ў Эстонію — пры гэтым на кадрах ужо дзённае святло, а аўтамабіль даволі старанна даглядаюць.
Таксама ФСБ апублікавала тры здымкі з камеры назірання, з якіх, паводле версіі спецслужбы, відаць, што на аўтамабілі выкарыстоўваліся нумары Украіны, Казахстана і непрызнанай «ДНР».
У той жа час ёсць такі цікавы нюанс. Наталля Воўк (Шабан), якую ФСБ абвінавачвае ў падрыве Дар'і Дугінай, з 13 красавіка знаходзілася ў базе прарасійскага сайта «Немезіда». Гэты сайт, па аналогіі з украінскім «Міратворцам», збірае звесткі ўкраінскіх байцоў, на якіх Расія мае звяртаць асаблівую ўвагу.
На гэтую нестыкоўку звярнуў увагу журналіст-даследчык, кіраўнік выдання Bellingcat Хрыста Грозеў.
«Абвешчаная ФСБ падазраванай у забойстве Дугінай была ўнесеная ў расійскі доксінг-сайт для «украінскіх нацыяналістаў «як сябра палка» Азоў» яшчэ ў красавіку 2022 года. Як яна тады трапіла ў Расію з такім ваенным следам, які лёгка выяўляецца?» — напісаў ён у Твітары.
ФСБ сёння заявіла, што забойства было нібыта падрыхтавана і здзейснена украінскімі спецслужбамі. Яго выканаўцы, маўляў, схаваліся ў Эстоніі. У той жа час украінскі бок афіцыйна заявіў пра сваю недатычнасць да замаху.
Афіцыйна аспрэчвае прыналежнасць Наталлі Воўк да свайго падраздзялення і полк «Азоў», нягледзячы на скан пасведчання, якое друкуюць расійскія прапагандысты:
«Так званы дакумент, з дапамогай якога расійскія спецслужбы спрабуюць даказаць датычнасць «Азова» да падрыву машыны Дар'і Дугінай, насамрэч не больш чым чарговая «візітоўка» Яраша. А сам тэракт — гэта падрыхтоўка да «трыбуналу» над азоўцамі. Бо такім чынам Расія падагравае грамадскую думку сваіх грамадзян адносна «неабходнасці» такога суду».
У расійскіх уладных і прапагандысцкіх колах сапраўды пашыраецца істэрыя. Намеснік старшыні камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Уладзімір Джабараў ужо пачаў пагражаць жорсткімі дзеяннямі, калі еўрапейцы не выдадуць Наталлю Воўк у Расію, а Маргарыта Сіманьян заклікала нейкіх «прафесіяналаў» паехаць «палюбавацца шпілямі ў ваколіцах Таліна», намякаючы на гісторыю атручання бацькі і дачкі Скрыпалёў у Вялікабрытаніі і наступнымі прыгодамі агентаў ФСБ Башарава і Пятрова з нядбайна складзенай легендай.
Каментары
Шабан Наталья Павловна
Должность солдат.
Салдат Шабан Н.П выдатна выканала пастаўленую задачу. Наступнымi падрыхтавацца Кадырке i мазаiчнаму шызiку:))) Такiх накiраваных адмысловых спецыялiстаў i эскадронаў будзе шмат:)