Спорт99

Полацкі трэнер раней прысабечваў тытулы, а цяпер нанёс сабе і падапечным літары Z на целы 

Дырэктар полацкага спартыўнага клуба «Патрыёт» Сяргей Фірсаў сфатаграваўся разам з падапечнымі на беразе мора ў Краснадарскім краі. На здымках трэнер і падлеткі пазіруюць з нанесенай на цела літарай Z — сімвалам, пад якім Расія здзейсніла напад на Украіну, піша Tribuna.com

Называе сябе чэмпіёнам свету

На сайце спартклуба «Патрыёт» можна даведацца, што Фірсаў паспявае трэніраваць адразу ў шасці відах адзінаборстваў — самба, баявое самба, дзюдо, самаабарона, грэплінг і MMA.

Спартыўныя заслугі Фірсава, якія пералічаныя на ўсё тым жа сайце, таксама ўражваюць. Да прыкладу, там сцвярджаецца, што палачанін «пяціразовы пераможца Кубка свету па дзюдо», хоць у спісе рэальных пераможцаў яго няма. Такі россып тытулаў робіць з Фірсава зорку сусветнага спорту, аднак у спартыўнай супольнасці ён не лічыцца топавым байцом.

У іншых публікацыях Фірсава колькасць тытулаў нават узрастае. У студзені 2021-га з яго Instagram стала вядома, што дырэктар «Патрыёта» ўжо мае золата чэмпіянату свету па самба.

Як аказалася, званне чэмпіёна свету Фірсаў прыпісаў сабе за перамогу ў 2020 годзе на спаборніцтве пад сумнеўнай назвай «Чэмпіянат свету па самба сярод майстроў на прызы Саюзнай дзяржавы», якое не мае нічога агульнага з сапраўдным чэмпіянатам свету. ЧС-2020 прайшоў у сербскім Нові-Садзе, дзе ў вагавой катэгорыі Фірсава (да 100 кг) золата ўзяў беларус Андрэй Казусёнак. Аднак гэты факт не перашкаджае кіраўніку «Патрыёта», падпісанту ліста за Лукашэнку, прыпісваць сабе чужыя дасягненні.

Лагатыпам клуба ўзяў перароблены дзяржаўны герб 

Полацкі клуб «Патрыёт» не проста знаходзіцца пад кіраўніцтвам Фірсава, але таксама носіць яго імя. Ён завецца — байцоўскі клуб імя Сяргея Фірсава. У арганізацыі ёсць лагатып, за аснову якога дырэктар узяў дзяржаўны герб.

Паступіўшы такім чынам, Фірсаў парушыў заканадаўства. У адпаведнасці з артыкулам 10 закона «аб дзяржаўных сімвалах», забаронена выкарыстоўваць герб у якасці асновы геральдычных сімвалаў любых грамадскіх аб'яднанняў. Парушэнне пагражае штрафам да пяці базавых велічынь (160 рублёў).

Здымае тыктокі

Фірсаў сам праводзіць трэніроўкі для дзяцей. Напрыклад, вучыць абараняцца ад удару нажом або супрацьстаяць саперніку, які мае намер выхапіць пісталет. Таксама полацкі «Патрыёт» спрабуе сябе ў гумарыстычным жанры, выкладваючы відэа ў TikTok.

@firsov_sergei Яйца #семья #весело #праздник #отдых ♬ оригинальный звук - Сергей Быков

Два гады таму быў ва ўкраінскім лагеры

А яшчэ два гады таму Фірсаў і яго падапечныя адпачывалі на ўкраінскіх берагах Чорнага мора. У 2020-м «Патрыёт» знаходзіўся ў спартыўным лагеры «Кіравец», размешчаным у Мікалаеўскай вобласці. Гэты рэгіён цяпер часткова захоплены расійскімі войскамі, а яго адміністрацыйны цэнтр падвяргаецца штодзённым абстрэлам з артылерыі і мінамётаў, а таксама ракетамі.

Каментары9

  • AlesGut
    26.07.2022
    Дзеці ўжо з такімі пузідламі - гэта які спорт?
  • пластыкавая вавёрка
    26.07.2022
    Яшчэ адзін расейскі калабарант
  • Axel Justas
    26.07.2022
    Калі чалавек 'з гнільцой', дык яно ва ўсім так. Нельга падпісваць лісты за ябацьку і быць добрым трэнерам ці нават проста добрым чалавекам. Раз пачаўшы хлусіць, спыніцца бывае вельмі цяжка.

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»8

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адпачылі ў Еўропе, патраціўшы па 200 еўра на чалавека за 12 дзён1

Туск хоча пастрожыць міграцыйную палітыку ў Польшчы, але актыўна прыцягваць працоўныя рэсурсы4

Тры маляўнічыя прысядзібныя паркі, якія варта наведаць увосень2

За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяпла

Лукашэнка спадзяецца, што расіяне знойдуць яму нафту на Гомельшчыне8

У Грозным адбыўся магутны выбух3

«Яны мяне атруцяць». Выходзіць кніга з успамінамі Аляксея Навальнага1

Зяленскі падарыў Папу Рымскаму карціну, прысвечаную трагедыі ў Бучы1

Ілан Маск прэзентаваў таксі-беспілотнік — без руля і педаляў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»8

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Галоўнае
Усе навіны →