Грамадства55

Расія прызнала, што вакцына, якой прышчапіўся Макей, мае амаль нулявую эфектыўнасць

Эфектыўнасць двухфазнай вакцыны «ЭпіВакКарона» вытворчасці цэнтра «Вектар» ад паражэння лёгкіх на фоне распаўсюджвання штамаў «дэльта» і «амікрон» склала толькі 2%.

Аналагічны паказчык для трох доз «Спутніка V» (вакцынацыя двума дозамі плюс рэвакцынацыя «Спутнікам Лайт») складае 71%, для вакцыны «КавіВак» — 46%. Да такой высновы ў сваім даследаванні прыйшлі навукоўцы і медыкі з Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу і медыцынскага інстытута імя Бярэзіна Сяргея (МІБС).

У працы аўтары аналізавалі даныя пацыентаў са станоўчым ПЛР-тэстам на каранавірус (пацыенты з сумнеўным або адмоўным тэстам выключаліся з выбаркі), якія былі накіраваныя на камп'ютарную тамаграфію лёгкіх (КТ) у два амбулаторныя цэнтры МІБС у Санкт-Пецярбургу з 1 кастрычніка 2021 года па 28 красавіка 2022-га, што адпавядае перыяду распаўсюджвання ў Расіі штамаў «дэльта» і «амікрон».

Так больш чым з 6 тыс. пацыентаў, прышчэпленых двума дозамі «Спутніка V», 3631 чалавек у прынцыпе не атрымалі пашкоджанняў лёгкіх, 3135 пацыентаў атрымалі нейкае пашкоджанне і толькі 52 атрымалі сур'ёзнае пашкоджанне.

Для «ЭпіВакКароны» значэнні выглядаюць так: з 314 чалавек толькі 104 не атрымалі ніякіх пашкоджанняў лёгкіх, у 210 яны былі, яшчэ ў пецярых пашкоджанні былі сур'ёзнымі.

У невакцынаваных (яны не ўлічваліся ў канчатковым выніку эфектыўнасці вакцын супраць паражэння лёгкіх), сярод больш чым 12 тысяч, у 8254 паражэнні лёгкіх былі, у 257 яны былі цяжкімі. Толькі крыху больш чым у траціны ад колькасці непрышчэпленых (4454 чалавекі) не было паражэння лёгкіх.

Больш за ўсё выпадкаў цяжкага пашкоджання лёгкіх (244) было падчас распаўсюджвання «дэльты», гэта значыць з кастрычніка 2021-га па студзень 2022-га. Падчас распаўсюджвання «амікрона», са студзеня па красавік 2022 года — толькі 94.

Як паказалі сябе вакцыны пры дэльта— і амікрон-штаме

Для ацэнкі эфектыўнасці расійскіх вакцын аўтары выкарыстоўвалі класічны для такога роду даследаванняў даверны інтэрвал у 95%. То-бок, калі правесці 95 эксперыментаў са 100, эфектыўнасць вакцыны будзе знаходзіцца ў межах дыяпазону гэтага інтэрвалу.

Напрыклад, па даных даследавання, для двух доз «Спутніка V» эфектыўнасць супраць любога паражэння лёгкіх з даверным інтэрвалам 95% складае 56% (з дыяпазонам ад 54 да 59%). Для трох доз «Спутніка V» эфектыўнасць складае 71% (з дыяпазонам ад 68 да 74%).

Эфектыўнасць «КавіВака» для абароны ад паражэння лёгкіх, па даных аўтараў, склала 46% (дыяпазон ад 37 да 53%).

Для «ЭпіВакКароны» эфектыўнасць мінімальная і складае ўсяго 2%, пры гэтым эфектыўнасць вакцыны пры правядзенні эксперыментаў у тэорыі можа паказаць нават адмоўныя значэнні: ад мінус 27 да 24%.

Што тычыцца абароны ад цяжкага паражэння лёгкіх, то аўтары атрымалі наступныя вынікі па эфектыўнасці расійскіх прэпаратаў: 76% для двудознага «Спутніка V», 36% для «ЭпіВакКароны» і 80% для «КавіВака».

«Мы можам сказаць, што для «ЭпіВакКароны» паказчык эфектыўнасці статыстычна нязначны, гэта значыць ён неадрозны ад поўнай адсутнасці эфектыўнасці [ад якога-небудзь паражэння лёгкіх]», — растлумачыў «РБК» адзін з аўтараў даследавання, дырэктар Інстытута міждысцыплінарных меддаследаванняў Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу Антон Барчук. Адказваючы на пытанне, чаму ў даследаванне за такі працяглы перыяд уключаныя даныя толькі пра 314 удзельнікаў з «ЭпіВакКаронай», Барчук растлумачыў, што гэтая вакцына радзей за ўсё выкарыстоўвалася для вакцынацыі, акрамя таго, гэтай колькасці дастаткова, каб рабіць высновы аб эфектыўнасці.

Пры гэтым Барчук падкрэслівае, што даследаванне назіральнае — на яго падставе нельга рабіць канчатковыя высновы пра эфектыўнасць вакцын.

«Такія даследаванні важныя для таго, каб паглядзець, як паводзяць сябе вакцыны ў зменлівых умовах, з новымі штамамі — яны захоўваюць сваю эфектыўнасць або не», — дадаў ён.

Рэзюмуючы: у працы аўтары паказваюць, што на сёння даследаванні трэцяй фазы вакцын «ЭпіВакКарона» і «КавіВак» не былі апублікаваныя. «Мы лічым, што вынікі даследавання маюць прамое значэнне для вакцынавай палітыкі ў Расіі. [Да выкарыстання] «ЭпіВакКароны» не варта заахвочваць, асабліва падчас хваляў новых варыянтаў SARS-CoV-2», — гаворыцца ў прэпрынце.

«ЭпіВакКарона» неэфектыўная супраць кавіду і нават шкодная. А ёй прышчапляўся Макей

Каментары5

  • Іван
    18.07.2022
    Госпадзе, якія ж убогія.
  • Змагар
    18.07.2022
    Это мы так мстим Макею?
  • мак ей
    18.07.2022
    "эффект отключения"...
    а гэтае ўсё дабро ў яго калі-небудзь было?
    маё колішняе, што не можа быць па азначэнні ў ягонай (луі) абойме людзей з пералічанымі вамі якасцямі спрацоўвае на ўсе 100%. бо, памятаецца, што некаторыя, тут на нн, думалі, што можа макей добры ці румас. а латушка дык ваапшчэ - ён жа па-беларуску размаўляе. не. не выключэнне тут і перабеглы лукавы латушка

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным9

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Джо Байдэн памілаваў свайго сына25

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы5

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ2

Спявак Герман Цітоў на Алексіевіч: Ты павінна быць з Лукашэнкам на «вы» і шэптам35

Украінцы з «Хаймарса» накрылі ганаровае пастраенне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. 12 загінулых9

Падрабязнасці здарэння ў Хойніках, дзе воўк напаў на вартаўніка і міліцыянтаў1

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі8

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным9

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →