Усяго патроху22

З тараканамі ўсё няпроста. Давядзецца змяніць звычкі

Праблему тараканаў можна вырашыць без фінансавых выдаткаў, нават калі гэтага не ўдалося дабіцца хіміяй. Аднак ад вас патрабуецца выкананне строгіх правілаў.

Фота: Bárbol/flickr.com

Калі тараканы пасяліліся ў вашым доме, дзейнічаць трэба хутка. Гэтыя ненавісныя казуркі засяляюць жыллё па частках, і пасля таго, як яны пасяляюцца ў ім на некаторы час, іх цяжка вынішчыць. Мы ведаем, як распазнаць гэту істоту і пазбавіцца ад яе.

Як адрозніць прусака ад таракана і чым яны шкодныя?

Прусакі рудога колеру, меншыя па памеры (да двух сантыметраў), рухаюцца хутчэй і вельмі вёрткія. А тараканы чорнага або цёмна-карычневага колеру і большыя па памерах — да трох сантыметраў.

Яны сілкуюцца арганічнымі матэрыяламі любога паходжання. Абыякава праходзяць міма харчовых адкідаў, але сілкуюцца паперай, скурай і тканінамі. Яны таксама пераносяць шматлікія хваробатворныя мікраарганізмы, глістоў і іншых паразітаў. Дакументальна пацверджана, што прусакі могуць пераносіць:

  • сухоты,
  • дызентэрыю,
  • тыф,
  • халеру,
  • інфантыльны параліч,
  • гепатыт В.

У артыкуле гаворка ідзе пра тараканаў, але прусакі таксама не прынясуць вам нічога добрага.

Як пазбавіцца ад тараканаў у вашым доме?

Калі вы бачыце адну ці дзве асобіны, гэта азначае, што непадалёк ад іх хаваюцца сотні. Забойства аднаго або некалькіх мала што зменіць.

Лепш за ўсё звярнуцца да спецыялістаў, якія дапамогуць пазбавіцца ад тараканаў. Але мы можам выдаліць іх з кватэры або прадухіліць іхняе з'яўленне, калі будзем прытрымлівацца некалькіх правілаў:

  • Збірайце ўсе рэшткі ежы. Гэта адносіцца да кухоннага стала, а таксама да кутоў за духоўкай або халадзільнікам ці там, дзе яны могуць упасці ці заваліцца.
  • Мыйце посуд адразу пасля ежы і не пакідайце яго ў ракавіне на ноч.
  • Штодня выкідайце смецце.
  • Старанна прыбірайце ванны пакой, а таксама выдаляйце рэшткі мыла і касметыкі.
  • Захоўвайце прадукты ў герметычным посудзе, пераважна шкляным, фарфоравым, керамічным або пластыкавым.
  • Рэгулярна чысціце посуд жывёл і не пакідайце ежу для іх у адкрытых месцах.

Акрамя таго, добра было б зменшыць тэмпературу ў хаце, прусакі не любяць холад. Іх таксама дапаможа выгнаць шум і моцны пах кацінай мяты, лаўровых лісцяў або воцату.

Каментары2

  • Жах
    12.07.2022
    Не чапайце тараканаў і прусакоў, яны і без таго выміраюць. Нават і ня памятаю, калі апошні раз іх бачыў, пэўна ў час службы ў войску. Беражыце жыцьцё на плянэце !
  • смерть палачам
    13.07.2022

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адказалі, які падарунак ад працадаўцаў іх найбольш бы парадаваў3

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?6

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?5

Прызначылі суд над святаром Анджэем Юхневічам, замест палітыкі абвінавачваюць у педафіліі

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу3

Над Беларуссю сёння цягнулі на буксіры верталёт ВІДЭА

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай9

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →