Здароўе

Плакаць — карысна, але рабіце гэта правільна

Псіхолагі кажуць, што плач дапамагае псіхіцы спраўляцца з праблемамі. Ён дазваляе людзям перадаць цяжкія эмоцыі, можа актывіраваць парасімпатычную нервовую сістэму, якая кантралюе здольнасць чалавека расслабляцца, і, што самае галоўнае, дапамагае нам знайсці падтрымку і збудаваць новыя сувязі.

Фота: maxpixel.net

У цяжкія часы людзі плачуць часцей. Калі мы знаходзімся пад уплывам сталага стрэсу, пакутуем ад недахопу сну, турбуемся пра будучыню ці перажываем адзіноту, усё гэта можа прымусіць цягнуцца па папяровую хустачку, піша Wall Street Journal.

Але ж не ўсякія слёзы карысныя. Прафесар Эд Вінгерхайтс з Тылбургскага ўніверсітэта ў Нідэрландах, які вывучае плач ужо 30 гадоў, даследаваў разам з калегамі людзей ажно з 35 краін, каб спрабаваць зразумець, калі слёзы прыносяць карысць. Высветлілася, што людзі адчувалі сябе лепей пасля плача, калі нехта рэагаваў на іх слёзы па-добраму і аказваў ім падтрымку. Таксама лепшыя вынікі бываюць, калі плакаць праз нешта, што можна кантраляваць, напрыклад, праз канфлікт з каханым.

Яшчэ мае значэнне тое, як вы адчувалі сябе да плачу: тыя, хто пакутуе на дэпрэсію, не так часта адчуваюць палёгку ад слёз, чым тыя, хто звычайна знаходзіцца ў добрым настроі. Гэта можа быць звязана з тым, што калі людзі часта плачуць, іншыя часам пачынаюць іх ігнараваць.

Дык што варта ўлічваць, каб правільна плакаць? Вось парады ад экспертаў.

Знайдзіце бяспечнае месца

Лорэн Білсма, дацэнт псіхіятрыі і псіхалогіі з Пітсбургскага ўніверсітэта ў ЗША, тлумачыць гэта так: «Калі вы хочаце, каб плач быў карысным, трэба плакаць у сітуацыі, калі вы адчуваеце сябе камфортна». Па яе словах, большасць людзей плачуць дома, у адзіноце ці з іншым чалавекам каля сябе, паміж 7 і 10 гадзінамі вечара. Верагодна, яны могуць адчуваць стомленасць і такім чынам здымаць стрэс за дзень.

Сябар можа дапамагчы

Даследаванні паказваюць, што плач можа прыносіць большую палёгку, калі мы плачам перад іншым чалавекам, які здольны нас падтрымаць. Такой асобай можа быць блізкі сябар ці рамантычны партнёр.

Каб атрымаць падтрымку, можна проста сказаць іншаму чалавеку: «Мне не трэба, каб ты выпраўляў сітуацыю, мне проста трэба добра паплакаць». Некаторым людзям таксама дапамагаюць абдыманні ці іншы фізічны кантакт. Такі досвед не толькі спрыяе таму, што вы супакоіцеся, але і можа мацней звязаць вас з чалавекам, які аказвае падтрымку.

Але плакаць у адзіноце таксама нармальна

Магчыма, калі вы адзін, вы адчуваеце сябе больш камфортна і можаце сапраўды выплакацца, што палепшыць ваш эмацыйны стан. Некаторым людзям таксама лягчэй перапрацаваць свае эмоцыі, калі яны знаходзяцца ў адзіноце.

Не саромейцеся

Бо гэта знішчыць усю карысць ад слёз. Сканцэнтруйцеся на тым, што вас хвалюе, а не на вашай рэакцыі на гэта.

Прафесар Вінгерхайтс тлумачыць, што, насуперак папулярнаму меркаванню, вашы шчырыя слёзы не прымусяць іншых людзей лічыць вас слабым чалавекам. Наадварот, на вас будуць глядзець як на шчырую і надзейную асобу, здольную спачуваць. Мужчынам таксама варта памятаць, што нават вялікія дзеячы не саромеліся плакаць, прыклад такой асобы — прэзідэнт ЗША Дуайт Эйзенхаўэр.

Дазвольце сабе плакаць

Разглядайце свае слёзы як клопат пра сябе. Знайдзіце зручнае месца, пакладзіце каля сябе сурвэткі і падумайце, што вас засмучае. Калі вам трэба выплакацца, але слёзы не цякуць, выберыце фільм, кнігу ці музыку, што маглі б вас расчуліць.

Даказана: аптымісты жывуць даўжэй. Расказваем, як «пракачаць» аптымізм

«Толькі дзеянне ратуе». Спыталі ў вядомых беларусаў, як перажыць гэтыя часы

Каментары

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні4

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзе ў Мінску працуе фотафіксацыя праезду на чырвонае святло

У Іране студэнтка распранулася на вуліцы да бялізны ў знак пратэсту супраць хіджаба ВІДЭА11

Якім будзе надвор'е на наступным тыдні1

Памёр акадэмік Уладзімір Гніламёдаў

Чарговы хапун адбыўся ў Навагрудку6

З'явіліся сцены і брама — глядзіце, як змяніўся Навагрудскі замак16

У Малдове сёння праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў2

Трамп або Харыс: хто зробіць Амерыку і свет бяднейшымі?5

Ці сапраўды «пасыпаўся» ўкраінскі фронт на Данбасе?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні4

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

Галоўнае
Усе навіны →