ГУБАЗіК пахваліўся тым, што затрымаў чарговую маладую айцішніцу. На відэа яна ледзь што не плача
Паводле звестак канала «Спісы затрыманых», яе затрымалі ці 11, ці 12 мая.
ГУБАЗіК выклаў відэа, на якім 23-гадовая айцішніца Дар'я Ляўко спавядаецца ў тым, што мела заробак у 3300 даляраў і брала ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
Звяртае ўвагу, што палітычная паліцыя акцэнтуе ўвагу на высокім — па беларускім мерках — заробку. Яны нярэдка падкрэсліваюць гэта, каб паказаць, як добра жылі арыштаваныя і, значыць, як беспадстаўна яны пратэставалі.
Вядома, што яна вучылася ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва, а таксама была мадэллю-аматаркай.
Сілавікі пішуць, што ёй выстаўленае абвінавачанне па артыкуле 342 КК РБ. Яно прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Каментары