Грамадства

У Літве ўтрая ўзнялі цэны на страхоўкі для аўтамабіляў на беларускіх і расійскіх нумарах

Раней страхоўка на месяц каштавала каля 20 еўра, цяпер — 60 еўра і больш. Змены тычацца толькі аўто на беларускіх і расійскіх нумарах. Што кажуць у страхавых кампаніях?

Чытачка «Нашай Нівы» расказала, як змяніліся расцэнкі: 

«У нас машына на расійскіх нумарах — сябар дазволіў ёй карыстацца, пакуль сам жыве ў Расіі. Два гады мы ўжо на ёй ездзім. Раней страхоўка каштавала 24 еўра на месяц. Калі мы чарговы раз хацелі яе працягнуць, наш агент сказала, што кошт узняўся. Цяпер трэба заплаціць 60 еўра. Для нас гэта аказалася дорага. За год атрымліваецца 720 еўра. Калі браць страхоўку на машыну на літоўскіх нумарах, то плаціць трэба 185 еўра за год.

Як мне патлумачыла страхавы агент, падаражанне тычыцца толькі машын, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі. Гэта звязана з вайной, але ў сакавіку і красавіку былі яшчэ старыя цэны. Мы спыталі цэны ў розных кампаніях, але некаторыя нават адмаўляюцца страхаваць аўто на расійскіх і беларускіх нумарах. У выніку мы вырашылі перасесці на грамадскі транспарт».

У адной з літоўскіх страхавых кампаній пацвердзілі, што цэны выраслі ў тры разы. 

«Паднялі прыкладна месяц таму. Не магу сказаць, з чым гэта звязана. Так вырашыла кампанія. У нас цяпер 15 дзён страхавання на беларускіх ці расійскіх нумарах каштуе 42 еўра, а было 14. На месяц будзе 70-75 еўра», — адказаў страхавы агент. 

У іншай кампаніі таксама распавялі пра павышэнне цэн. Страхоўка аўтамабіля на расійскіх і беларускіх нумарах цяпер у іх каштуе 60 еўра за месяц. Раней заплаціць трэба было 24.

Адзін са страхавых агентаў расказаў чытачцы «Нашай Нівы», што грамадзянам Украіны паўтара месяца таму страхоўкі на аўтамабілі зрабілі бясплатнымі. 

«Агент сказала, што фактычна цяпер мы мы, беларусы і расіяне, аплачваем іх украінцам».

Чытайце таксама: 

11 мая зноў даражэе паліва

«Курс беларускага рубля будзе паўтараць дынаміку курса расійскага»

Каментары

«Наш супольны рускі свет». Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства7

«Наш супольны рускі свет». Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускага добраахвотніка будуць завочна судзіць у «ДНР»6

У Беларусі плануюць зрабіць новы курорт з вельмі глыбокім возерам2

«Беларуснафта» судзіцца за непастаўку абсталявання адразу з некалькімі заходнімі кампаніямі1

Лукша расказаў пра свой удзел у прапагандысцкім фільме «Малады фронт. Кіднэпінг»14

Дзяржкантроль узяўся за «Едастаўку» — праверкі пройдуць па ўсёй краіне3

Расійскі вайсковы карабель адкрыў агонь па нарвежскім судне ў Арктыцы17

У папулярных марках расійскіх семак знайшлі атруту. Частка з іх прадаецца ў Беларусі1

Як нямецкі перакладчык зацікавіўся беларускай літаратурай

Беларуская культурная прастора CreateCulture Space у Вільні на мяжы закрыцця18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Наш супольны рускі свет». Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства7

«Наш супольны рускі свет». Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства

Галоўнае
Усе навіны →