Паведамляецца, што памёр расійскі мільярдэр Аляксандр Субоцін. Ізноў дзіўныя абставіны
Памёр былы топ-менеджар «Лукойла» мільярдэр Аляксандр Субоцін. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Mash.
Магчыма, гэта здарылася пасля антыпахмельнага сеансу з шаманам у Мыцішчах.
Шаман, да якога звяртаўся мільярдэр, прымаў кліентаў у звычайным прыватным доме. Сярод спосабаў лячэння былі даволі небяспечныя — напрыклад, атрутнай жабай. Якія практыкі абіраў Субоцін, не вядома.
Падчас апошняга сеансу ў шамана мільярдэру стала кепска — забалела сэрца. Гаспадар вырашыў не выклікаць хуткую, даў мужчыне карвалол і паклаў спаць у склеп. У выніку Субоцін памёр. Следства пакуль высвятляе прычыны, піша Mash.
За апошнія два месяцы пры дзіўных абставінах памерлі мінімум шэсць расійскіх топ-менеджараў і мультымільянераў.
Каментары