Эканоміка

Шоп-туры ў Беларусь. Што выгадна везці ад нас у Польшчу, Літву і Латвію

Днямі Аляксандр Лукашэнка расказваў, нібыта літоўцы і палякі просяцца да нас купіць грэчку і соль. «Стаяць уздоўж мяжы і просяць нас, каб мы іх прапусцілі ў Беларусь. Хоць бы грэчкі купіць. Добра крупы — солі няма», — запэўніваў ён. Разбіраемся, навошта насамрэч жыхары Літвы, Латвіі і Польшчы ездзяць у Беларусь.

Толькі на паліве можна сэканоміць каля 100 еўра

Нягледзячы на рэкамендацыі ўрадаў Латвіі і Літвы не ездзіць у Беларусь, людзі актыўна карыстаюцца магчымасцю наведаць нашу краіну без візы. Згодна з данымі Памежнага камітэта, за палову месяца такой магчымасцю скарысталіся амаль 11 тысяч чалавек. Павялічэнне пасажырапатоку адзначаюць і літоўскія памежнікі.

У нашу краіну літоўцы нярэдка едуць выключна з эканамічных меркаванняў. Жыхарам гэтай краіны выгадней за ўсё набываць у Беларусі паліва. Літр саляркі ў Літве каштуе ў раёне 1,8 еўра (каля 4,8 рубля), у той час як у Беларусі яго цана складае 2,28 рубля (каля 82 еўрацэнтаў). Такім чынам, на кожным літры паліва жыхары Літвы эканомяць амаль 1 еўра. Нескладана пралічыць, што на аўтамабілях з вялікімі бакамі толькі на запраўцы атрымліваецца сэканоміць каля 100 еўра.

Цыгарэты, алкаголь, лекі

Беларускі алкаголь таксама карыстаецца попытам у нашых суседзяў. Мінімальная цана бутэлькі гарэлкі аб'ёмам 0,5 літра ў Беларусі складае 7,66 рубля (каля 2,8 еўра), у Літве цэны на яе стартуюць з 7 еўра (каля 19 рублёў). Везці імпартны алкаголь з Беларусі нявыгадна, таму яго звычайна купляюць на мяжы ў крамах Duty Free.

Яшчэ адзін тавар, па які традыцыйна едуць нашы суседзі з ЕС, — цыгарэты. Самыя даступныя з фільтрам у нас каштуюць прыблізна 1,5 рубля (каля 60 еўрацэнтаў). Цыгарэты прэміяльных марак даражэйшыя, па 4,5-5 рублёў за пачак. Але нават яны каштуюць танней, чым у Літве — там цыгарэты прадаюць па 4-5 еўра за пачак (11-13,7 рубля).

Наступнымі па папулярнасці ў літоўскіх шоп-турыстаў ідуць лекі, прычым менавіта беларускай вытворчасці. Яны іх купляюць не толькі для асабістага карыстання, але і для перапродажу. Лекі, прывезеныя з Беларусі, можна купіць на віленскім рынку «Гарунай». Там жа да гэтага часу можна сустрэць у продажы «Лідскі квас». Акрамя квасу, літоўцы часта купляюць лідскія палачкі, зефір, халву, згушчонку. Калі паглыбіцца ў тэму пакупак у Беларусі, то можна знайсці шэраг іншых тавараў, якія ў нас каштуюць танней, напрыклад, жавальныя гумкі ці Coca-Cola.

Крупы ў Беларусі таксама таннейшыя, чым у Еўропе. Кілаграм грэчкі ў той жа Літве каштуе ў раёне 3 еўра (каля 8,3 рубля). У нас кілаграм прадаюць за 4-5 рублёў. Але трэба ўлічваць, што крупы і соль ад пачатку маюць невысокія цэны, таму ехаць менавіта па гэтыя тавары замежнікам наўрад ці будзе выгадна. Чаго нельга казаць пра вышэй пералічаныя групы тавараў.

Зварот ПДВ для замежнікаў

Замежнікам, якія робяць пакупкі ў Беларусі, таксама даступная паслуга па вяртанні ПДВ (Tax Free). Аб наяўнасці такой магчымасці трэба ўдакладняць у гандлёвым пункце. Спіс крам можна знайсці тут.

Пры вывазе тавару за мяжу пакупнік можа вярнуць 12,5—15 % ад цаны тавару. Грошы вяртаюцца наяўнымі ў беларускіх рублях альбо на картку. Тэрмін вяртання на картку складае 2—3 месяцы. Праз сітуацыю, якая склалася ў банкаўскай сферы, падарожніку раяць даведацца, ці прымае банк-эмітэнт пераводы ад Беларусбанка. З улікам гэтага прасцейшым выглядае варыянт з атрыманнем наяўных проста на мяжы.

Акрамя грамадзян Літвы, права ўязджаць без візы ў Беларусь атрымалі жыхары Латвіі.

Сітуацыя з цэнамі ў гэтай краіне падобная да літоўскай. Латышы таксама могуць эканоміць каля аднаго літра на паліве, запраўляючыся ў Беларусі.

Сітуацыя з Польшчай крыху іншая. Для грамадзян гэтай краіны бязвізавы ўезд (за выключэннем турыстычных мэтаў) не прадугледжаны, але гэта не азначае, што палякі не ездзяць да нас на закупы.

Паліва там крыху таннейшае, чым у Літве і Латвіі. Літр дызеля каштуе каля 1,6 еўра (каля 4,45 рубля). Таму, запраўляючыся ў Беларусі па 2,28 рубля за літр, палякі эканомяць каля паловы цаны.

Таксама гасцей з Польшчы цікавяць цыгарэты, гарэлка, квас, халва і зефір. Ёсць розніца і ў цэнах на крупы. Кілаграм грэчкі ў гэтай краіне каштуе ў раёне 6 рублёў, супраць 4-5 у Беларусі. Але розніца ў цэнах на крупы наўрад ці зможа акупіць транспартныя выдаткі.

Таму калі палякі, літоўцы і латышы едуць на закупы ў Беларусь, то найперш іх цікавяць зусім не тыя групы тавараў, пра якія кажа Лукашэнка. 

Каментары

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →