Грамадства

«Сядзяць нават тыя, хто паставіў кропку пад відэа ў TikTok». Што цяпер з беларусамі, затрыманымі за каментары па «справе Зельцэра»

Каля 200 беларусаў былі затрыманыя ў апошнія дні верасня і ў пачатку кастрычніка 2021 года за каментары ў інтэрнэце па «справе Зельцэра». Ужо сем месяцаў людзі ў турме. Вядома пра два прысуды па такіх справах. Але многія людзі проста сядзяць без суда, піша Радыё Свабода.

На маршы памяці Андрэя Зельцэра ў Кіеве. 3 кастрычніка 2021 года

2 гады калоніі атрымаў 45-гадовы жыхар Магілёва за «абразу прадстаўніка ўлады» — гаворка ідзе пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

2 з паловай гады калоніі атрымаў жыхар Берасця — таксама за каментар у бок супрацоўніка КДБ.

Затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА. У іх ліку і 68-гадовая былая настаўніца Эма Сцепулёнак, і вядомы валанцёр Ілля Міронаў, які напісаў больш за 2,5 тысячы лістоў палітзняволеным. Сядзяць у турме шматдзетныя маці і бацькі.

Свабода даведалася пра лёс некаторых абвінавачаных.

«Дагэтуль няма вынікаў экспертызы»

Сем месяцаў сядзіць у турме жыхар Горадні Аляксандр Курганскі. Ён 15 гадоў працаваў ратавальнікам. Яму пагражае да 12 гадоў турмы за лайк, які ён паставіў пад каментаром у адной з сацыяльных сетак. Каментар пакінуў іншы чалавек у абмеркаванні перастрэлкі ў Мінску, дзе загінулі праграміст Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ.

Сваякі расказалі Свабодзе, што суда дагэтуль не было, бо не гатовая экспертыза. Раней гаворка ішла пра лінгвістычную экспертызу. Верагодна, праводзіцца экспертыза лайка.

«У некаторых іншых з Горадні, якія таксама сядзяць за каментары, экспертызы ўжо гатовыя, толькі судоў пакуль не было», — сказала адна са сваячак былога ратавальніка.

Аляксандру Курганскаму выставілі абвінавачанне паводле артыкула 369 (абраза службовай асобы) і часткі 3 артыкула 130 (распальванне варожасці).

«Яму напісалі: «Калі табе супрацоўніка КДБ не шкада, то і нам не будзе шкада цябе і тваю сям’ю»

Некалькі дзясяткаў людзей сядзяць за каментары па «справе Зельцэра» ў гомельскім СІЗА. Ад сваякоў затрыманых Свабода даведалася, што 27 жыхароў Гомеля следства аб’яднала ў групу. Гэта людзі, якія пісалі розныя каментары ў розных сацыяльных сетках.

«Але ніякіх следчых дзеянняў цяпер не праходзіць. Людзі проста сядзяць. Следчы кажа, што чакаюць вынікаў экспертыз. Да некаторых следчы не прыходзіў ужо шэсць месяцаў. Следчы патлумачыў, што група — таму што адзін бачыў, што пішуць іншыя, і таксама нешта пісаў. Вось група!» — кажа сваячка затрыманага гамельчука.

Яна расказала, што яе сваяк напісаў каментар у TikTok пад відэа дзяржаўнага канала ОНТ пра гібель праграміста Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

«У сюжэце журналіст назваў забітага праграміста тэрарыстам. Наш сваяк напісаў каментар, што ён не лічыць забітага тэрарыстам, а супрацоўніка КДБ яму не шкада. Тут жа да яго прыйшоў нехта ў каментары і напісаў: «Калі табе не шкада супрацоўніка КДБ, то нам не будзе шкада ні цябе, ні тваю сям’ю».

Потым яго забралі проста з працы. І да цяперашняга часу ён у гомельскім СІЗА. Там сядзяць не толькі тыя, хто нешта напісаў, каментаваў, але нават тыя, хто паставіў кропку пад відэа ў TikTok», — патлумачыла жыхарка Гомеля.

Трапіў у гомельскае СІЗА за каментары па «справе Зельцэра» жыхар абласнога цэнтра, інвалід другой групы Максім Ражкоў. Па ягонай справе следства яшчэ не скончанае. Сваякі атрымліваюць ад яго лісты. Максім піша, што хоча дахаты. Яго таксама затрымалі проста на працы — за каментар «УКантакце».

Таксама ў гомельскай турме сядзіць ад пачатку кастрычніка валанцёр Ілля Міронаў. Ён напісаў на сваёй старонцы Facebook: «Спачуваю сям’і загінулага Андрэя Зельцэра». Гэта стала падставай для затрымання і крымінальнай справы.

Перастрэлка паміж супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком і супрацоўнікам IT-сферы Андрэем Зельцэрам адбылася 28 верасня 2021 года ў Мінску на вуліцы Якубоўскага. 32-гадовы Андрэй Зельцэр застрэліў супрацоўніка спецслужбы, які з групай сілавікоў гвалтоўна ўварваўся ў ягоную кватэру, выламаўшы дзверы. Пасля сілавікі стрэлілі ў Андрэя Зельцэра і забілі яго. Грамадзянскую жонку Андрэя Зельцэра затрымалі. Імаверна, яна дагэтуль у СІЗА.

Чытайце таксама:

2,5 года калоніі: вынесены другі прысуд па «справе Зельцэра»

З'явіліся кадры з камеры Андрэя Зельцэра, якія не публікаваліся раней

Першыя прысуды па «справе Зельцэра» — 2 гады калоніі і штраф за каментар пра забітага работніка КДБ

Каментары

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта10

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі8

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта10

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →