Ваўкавыскі паблік размясціў фоты дызайну кабінета дырэктара мясакамбіната з вялізным партрэтам Лукашэнкі. Адмінам пагражаюць судом
Паблік «Ваўкавыск Анлайн» апублікаваў ва «УКантакце» рэндары дызайну інтэр'еру кабінета кіраўніка прадпрыемства (на выявах ёсць лагатып Ваўкавыскага мясакамбіната), якія апублікавала ў сябе ў сацсетках брэсцкая студыя дызайну «Хамелеон».
У каментарыях да навіны людзі сталі абурацца, убачыўшы багаты дызайн пры невысокіх заробках на прадпрыемстве.
Праз некаторы час дызайнерская студыя пачала патрабаваць ад аўтараў пабліка прыбраць фотаздымкі, абвінавачваючы ў парушэнні аўтарскага права. Калі фота не выдаляць, адмінам пагражаюць судом і гіганцкім штрафам.
«Пытанне не ў рэндары, а ў тым, чаму нашы грамадзяне не павінны ведаць кошт рамонту кабінетаў кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў? Наколькі рацыянальна траціць з бюджэту такія сумы, калі зарплата экспедытара гэтага ж прадпрыемства, напрыклад, 700р (250$)? Кабінеты кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў не з'яўляюцца сакрэтнымі аб'ектамі для падаткаплацельшчыкаў нашай краіны. Ну ці для студыі гэта не той праект, якім варта ганарыцца?!» — задаюцца пытаннем аўтары пабліка.
Каментары