Грамадства

Старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву асудзілі чацвёрты раз запар

Упершыню Вольгу Брыцікаву затрымалі 27 лютага падчас галасавання на рэферэндуме на выбарчым участку. Пасля яшчэ два разы асудзілі фактычна за адну і тую ж «правіну». Цяпер — ужо чацвёртыя 15 сутак, піша «Вясна».

Наваполацкую актывістку Вольгу Брыцікаву затрымалі яшчэ 27 лютага падчас галасавання на рэферэндуме на выбарчым участку. Спачатку яе абвінавацілі ў фатаграфаванні бюлетэня, за што суд пакараў яе 15-сутачным арыштам.

Праз некалькі дзён над Вольгай адбыўся ўжо другі суд. Ёй прызначылі яшчэ 15 сутак за тое, што яна да сваёй курткі прычапіла надпісы: «Не вайне», «Нет войне», «No war».

Трэці раз Вольгу судзілі за паперы з тымі ж надпісамі, толькі ўжо на вокнах кватэры. На судзе яна патлумачыла, што на другім боку аркушаў яна напісала для сябе словы малітвы. Акрамя гэтага, яна заявіла, што надпісамі на лістах яна выказала сваю думку з нагоды сітуацыі, што склалася ва Украіне, а свабода выказвання ёй гарантаваная Канстытуцыяй. Вынік — чарговыя 15 сутак.

13 красавіка Вольга мусіла выйсці на волю, але міліцыянты сказалі, што яна затрыманая на 72 гадзіны. Пазней стала вядома, што яе зноў арыштавалі на 15 сутак. Па папярэдняй інфармацыі, на гэты раз яе асудзілі за пост «Нет войне» у Instagram.

За кратамі ў часовым ізалятары горада Вушачы Брыцікаву будуць утрымліваць, такім чынам, як мінімум 60 сутак.

Каментары

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

«Нельга дапусціць парушэння міжнароднага права». Валянціна Мацвіенка занепакоеная прэтэнзіямі ЗША на Грэнландыю7

У Грамадзянскі кодэкс унеслі забарону на валютную арэнду2

Супрацоўнікі ДАІ ў Віцебску затрымалі п'яную маці, якая везла сына ў дзіцячы садок

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце25

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна31

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →