«Без асаблівай рызыкі можна атрымаць каля 100 даляраў». Колькі цяпер зарабляюць на перавозцы паліва і цыгарэт у Польшчу і Літву
Зняцце кавідных абмежаванняў Беларуссю і суседнімі краінамі вярнула жыхарам памежжа магчымасць зарабляць на кантрабандзе тавараў. «Наша Ніва» разбіралася, колькі цяпер прыносіць памежны «бізнэс».
Думалі, ідзём у адпачынак
Наш суразмоўца Аляксей (імя змененае па просьбе героя) успамінае, што калі ў сакавіку 2020 года заявілі, што межы зачыняюцца, то ён і яго калегі думалі, што проста пойдуць у незапланаваны адпачынак.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_04/_viber_2022-04-14_14-56-00-100-5iehe.jpg.webp)
«Ніхто нават уявіць сабе не мог, што межы пратрымаюць зачыненымі цэлыя два гады. Думалі, зараз тыдні два адпачнём і зноў працягнем «працаваць».
Месяцы праз два людзі пачалі шукаць працу, але з гэтым, як вядома, было туга. Ды і не адзін кантрабандыст, які сябе паважае, не хацеў цэлы месяц хадзіць на працу за 300—400 даляраў», — успамінае суразмоўца.
«Хтосьці мог вазіць па 10 блокаў, хтосьці 30, а хтосьці ўсе 40.
Шанцаванне ў гэтай справе грае не апошнюю ролю. Але калі казаць у цэлым, то свае 1000—1500 даляраў на месяц сярэдні кантрабандыст усё ж меў», — прызнаўся суразмоўца.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_04/1430230827_73297-4dkpf.jpg.webp)
Па словах бывалага кантрабандыста, за два гады многае паспела змяніцца. Як мінімум прыкметна скарацілася колькасць саміх чаўнакоў.
З блока цыгарэт выходзіць $12-15
Цяпер, па словах Аляксея, народ патроху пачынае вяртацца да ранейшай справы, але вялікага наплыву пакуль не назіраецца.
Таксама цяпер выгадна вазіць паліва. На аўтамабілях з вялікімі бакамі, як на старых VW Passat, можна зарабіць 40—50 даляраў.
Літоўцы просяць прывезці квас і кукурузныя палачкі
Наш другі суразмоўца ездзіць у Літву. Паводле яго слоў, у плане перапродажу паліва гэтая краіна яшчэ больш прывабная.
Тыя ж літоўцы, якія купляюць паліва, просяць прывезці лідскія кукурузныя палачкі і квас, часам лекі. У дадатак можна везці два пачкі цыгарэт і бутэльку гарэлкі. Гэта пакрывае выдаткі на паліва і страхоўку. Чыстымі з такой паездкі выходзіць каля 65—70 даляраў. У розніцу нашы цыгарэты купляюць па 2—3 еўра за пачак, у залежнасці ад маркі. Тыя, хто возіць цыгарэты вялікімі партыямі (ад 10 блокаў і вышэй), здаюць іх перакупам, там, натуральна, цэны ніжэйшыя».
«Вазіць цыгарэты звыш нормы я, шчыра кажучы, пабойваюся. У Літве штрафы вышэйшыя, чым у Польшчы, а пакуль «Брузгі» зачыненыя, ездзіць праз Баброўнікі не хочацца. Гэта занадта далёка. Наогул планую ездзіць не часцей за два разы на тыдзень.
«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста
Чытайце таксама:
«Маштаб лячэння не адпавядае маштабу хваробы». План комплекснай падтрымкі эканомікі ад Саўміна — што з ім не так
«На працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх». Камуністы абвінавацілі Бондараву ў распальванні варожасці на моўнай глебе
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w450h300crop1webp1/photos/z_2025_01/photo_2025-01-12_16-36-38-t26d6.jpg.webp)
Каментары