Эканоміка

Галоўны энергетык Украіны: Беларусь і Расія страцілі ўкраінскі энергетычны рынак назаўжды

Далучэнне энергасістэмы Украіны да еўрапейскай кантынентальнай сеткі ENTSO-E азначае, што Беларусь і Расія назаўжды страцілі ўкраінскі рынак электраэнергіі, заявіў 30 сакавіка ў эфіры тэлеканала «Кіеў» кіраўнік праўлення нацыянальнай энергетычнай кампаніі «Укрэнерга» Уладзімір Кудрыцкі, піша Радыё Свабода.

Беларуская АЭС у Астраўцы, якая цяпер асуджаная працаваць толькі на ўнутраны рынак.

«Украінскія вытворцы электраэнергіі атрымліваюць доступ да вялізнага, грандыёзнага па сваіх маштабах еўрапейскага рынку, на якім цэны ў некалькі разоў вышэйшыя за ўнутраныя ўкраінскія цэны. Гэта азначае, што нашыя прадпрыемствы, напрыклад, дзяржаўны «Энергаатам», іншыя дзяржаўныя і прыватныя генеравальныя кампаніі змогуць атрымліваць сотні мільёнаў і мільярды еўра экспартнай выручкі, якая так патрэбная цяпер краіне», — сказаў Кудрыцкі.

«Адзіныя краіны, якія пацерпяць ад гэтага аб’яднання, — гэта Расія і яе сатэліт Беларусь, таму што Украіна, украінская энергасістэма адлучылася ад іх.

Беларусь, напрыклад, больш не зможа прадаваць сваю электраэнергію з Беларускай АЭС ва Украіну. Гэта значыць, яны страцілі рынак электраэнергіі назаўжды. Таксама яны страцілі энергетычны рычаг уздзеяння на Украіну, які да гэтага часу, гістарычна, быў у іх руках», — дадаў Кудрыцкі.

23 лютага энергасістэма Украіны была ізаляваная ад Беларусі і Расіі — для тэставых выпрабаванняў, назад яе меліся падлучыць 27 лютага. Аднак з прычыны нападу расійскіх войскаў 24 лютага Міністэрства энергетыкі Украіны прыняло рашэнне не вяртаць энергасістэму ў паралельную працу з Расіяй і Беларуссю, чыя тэрыторыя выкарыстоўваецца для нанясення ўдараў з паветра і праходу сухапутных войскаў. 16 сакавіка энергасістэма Украіны афіцыйна стала часткай ENTSO-E.

Пры гэтым Украіна была адзіным пакупніком беларускай электраэнергіі.

Каментары

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?5

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

Бразільскі язык, аргенцінскія крэветкі і беларускія агуркі. Якія цэны ў пераднавагоднім Мінску?

Старшыня СААЗ не можа пакінуць Емен праз ізраільскія авіяўдары. Адзін з іх ледзь не трапіў па ім самім

ШІ-агенты заменяць праграмы: гендырэктар Microsoft прадказвае рэвалюцыю ў карыстанні камп’ютарамі5

Кіраўніка школы Streamline абвінавачваюць у незаконным карыстанні падатковымі льготамі3

У Іране адбыўся першы рэйс самалёта, на борце якога былі толькі жанчыны. Уключна з экіпажам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?5

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →