У Ірпені маглі загінуць да 300 чалавек, вяртацца ў горад пакуль небяспечна
Мэр горада Ірпень Аляксандр Маркушын паведаміў папярэднія звесткі пра загінулых.
Паводле яго слоў, у горадзе, кантроль над якім Украіна вярнула некалькі дзён таму пасля баёў, маглі загінуць да 300 цывільных (насельніцтва горада складала ў 2020-м 60 тысяч), 16 прадстаўнікоў тэрытарыяльнай абароны і да 50 вайскоўцаў.
«Хачу звярнуцца да нашых гараджан. Не вяртаемся пакуль у горад, гэта небяспечна. Я скажу, калі вярнуцца. Але ў цяперашні момант дакладна вяртацца нельга», — сказаў Маркушын.
«Дайце нам час справіцца з ворагам. Не бывае вольнага Ірпеня без вольнай Бучы, Ворзеля і Гастомеля. Бо адтуль ідуць на нас абстрэлы. Калі мы вызвалім гэтыя гарады, нам будзе лягчэй працаваць над аднаўленнем нашага горада».
Каментары