Грамадства

Крыніцы: Ноччу з ДФР выйшаў кіраўнік банка БелВЭБ Васіль Мацюшэўскі

Ноччу з ДФР выйшаў кіраўнік банка БелВЭБ і экс-віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі. Яго намеснікаў пакінулі ў ізалятары.

Крыніцы «Нашай Нівы» кажуць, што сэнс выпускання банкіра ў тым, каб ён змог аператыўна знайсці сродкі для кампенсацыі «шкоды».

Пра затрыманне Васіля Мацюшэўскага і яго намеснікаў стала вядома ўчора. Сярод затрыманых былі таксама першы намеснік Мацюшэўскага Тарас Надольны, намеснікі старшыні Анатоль Барысевіч, Віктар Перапяліца і Дзмітрый Ляўданскі, член праўлення Анатоль Паўловіч і дырэктар па развіцці банка Аляксей Мазжухін.

Васіль Мацюшэўскі — адна з ключавых постацяў у беларускіх бізнэс-колах.

Банк «БелВЭБ» — гэта даччыная структура расійскага «Знешэканомбанка». «БелВЭБ» уваходзіць у вялікую сямёрку беларускіх банкаў і крэдытуе ў асноўным дзяржаўныя беларускія прадпрыемствы. 

Чытайце таксама:

Арышту Мацюшэўскага папярэднічаў яго канфлікт з Калаўрам, і пагоны за гэта ўчапіліся. Падрабязнасці

Каментары

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?76

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па абаронным хімпрадпрыемстве ў Бранскай вобласці1

Мінздароўя дазволіла дзецям хварэць 5 дзён без даведкі

Індыя следам за Кітаем адмаўляецца прымаць расійскія падсанкцыйныя танкеры4

Беларус у калоніі вывучыўся на праграміста, але красці не кінуў1

«Усё, можаце віншаваць»: спявачка і блогерка Лера Яскевіч выйшла замуж ФОТА17

Каліновец Аляксандр Клачко атрымаў статус уцекача ў Літве13

Фіца прапанаваў Зяленскаму сустрэцца і абмеркаваць транзіт газу. Той адказаў лаканічна11

Гамяльчук сам дадаў сабе тэрмін зняволення, каб апраўдаць прагулы1

У візавым цэнтры Грэцыі па змоўчанні ўключаюць у рахунак неабавязковую паслугу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?76

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →