Культура

Купалаўцы ладзяць сёння чытанне «Дзённікаў». Сабраныя грошы пойдуць на дапамогу Украіне

Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» сёння ладзіць чытанне «Дзённікаў». Пачатак у 19:00 паводле мінскага часу.

«Ёсць два чалавекі — украінец і беларус. Абодва цяпер ва Украіне.

Украінец — Анатоль Стрэляны, пісьменнік. Застаўся ў сябе ў Ахтырцы, Сумская вобласць.

Беларус — Яўген Барышнікаў, айцішнік. Рэлакаваўся ва Украіну і застаўся ў Львове.

Абодва вядуць дзённікі.

З дазволу аўтараў, з дапамогай іх уласных запісаў у перыяд з 24 лютага па 9 сакавіка 2022 года мы распавядзем гісторыі двух жыццяў на тэрыторыі адной краіны, ахопленай вайной. А заўтра ранкам мы раптам згадаем, што роўна месяц таму мы ўсе прачнуліся на вайне, і дагэтуль не можам у гэта паверыць» — гаворыцца ў анонсе.

Дзённікі чытаюць: Алег Гарбуз, Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Зелянко, Валянціна Гарцуева, Крысціна Дробыш, Міхась Зуй.

Трансляцыя будзе на весціся на ютуб-канале «Купалаўцаў» «Дзённікі. 24.02-09.03»

У рамках эфіру «Купалаўцы» прапануюць далучыцца да падтрымкі ўкраінскіх дзеячаў культуры, арганізаванай Фондам Open Culture, Беларускім ПЭНам, ПЭНам Украіны і Польскім ПЭН-клубам.

Сабраныя сродкі пойдуць на забеспячэнне надзённых патрэб дзеячаў украінскай культуры, якія знаходзяцца ў небяспецы, а менавіта:

  • тэрміновае перасяленне ў гарады Заходняй Украіны,
  • тэрміновы выезд і пасяленне ў бяспечных краінах.

Першыя 5 000 еўра ўжо перадададзеныя PEN Ukraine.

Рэквізіты для пераводаў і нумары рахункаў:

Fundacja Open Culture
Ul. Krakowskie Przedmieście 59/3A
20-076 Lublin, Polska
Nest Bank
IBAN:PL 
Код SWIFT: NESBPLPW
PLN: 06 1870 1045 2078 1068 6320 0001
EUR: 76 1870 1045 2078 1068 6320 0002
USD: 49 1870 1045 2078 1068 6320 0003
GBP: 22 1870 1045 2078 1068 6320 0004

Кантакт: [email protected].

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі1

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →