Свет

Да і пасля. Як змяніліся ўкраінскія гарады пасля расійскага ўварвання

Расійскія ракетныя ўдары зруйнавалі гарады і вёскі па ўсёй Украіне. Журналісты BBC сабралі фота да і пасля, якія паказваюць разбурэнні жылых раёнаў.

У ноч на 26 лютага расійская ракета патрапіла ў гэты шматпавярховік.

Горад Ірпень знаходзіцца ў 20 км на паўночным захадзе ад Кіева. На мінулым тыдні райцэнтр апынуўся на лініі фронту. Артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары нанеслі шкоду цэламу раёну, а жылы комплекс з выявы быў цалкам знішчаны.

Харкаў — другі горад Украіны па колькасці насельніцтва. Падчас вайны горад стаў цэнтрам інтэнсіўных авіяцыйных бамбардзіровак расіян.

Украінскія чыноўнікі заявілі, што ў сераду жылыя ды іншыя кварталы гораду «абстрэльвалі ўсю ноч». Пракуроры ААН расследуюць гэта як магчымае вайсковае злачынства.

Чарнігаў знаходзіцца на адлегласці 120 км на паўночны ўсход ад Кіева. У апошнія дні горад таксама абстрэльвалі расійскія вайскоўцы. Паводле чыноўнікаў, 3 сакавіка загінулі 30 чалавек у выніку нападу на жылыя раёны гораду.

На спадарожнікавых здымках суседняй вёсцы Раўнаполле, якое знаходзіцца на поўначы ад Чарнігава, бачныя варонкі ў зямлі і дым з палаючых будынкаў.

Каментары

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →